Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 7 600
Тэлефануйце!
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Пытанні - адказы

Адказа на часта задаваныя пытанні
Пытанне Ці выдаеце Вы кнігі за кошт выдавецтва, і калі так, то на якіх умовах?
Мы зацікаўленыя ў выданні новых цікавых і арыгінальных кніг, таму вялікую ўвагу надаем супрацоўніцтва з аўтарамі. Галоўныя крытэрыі пры адборы рукапісаў - мастацкая вартасць і камерцыйны патэнцыял літаратурных альбо навуковых (навукова-папулярных) твораў. Магчыма таксама выданне на змешанай аснове, калі ўнёсак робяць і аўтар, і выдавецтва. Паміж выдавецтвам і аўтарам (праваўладальнікам) абавязкова заключаецца ліцэнзійная дамова аб перадачы выключных (невыключных) правоў.
Пытанне Ці магчымая дастаўка за межы Беларусі?
Так, гэта магчыма. Кошт дастаўкі вызначаецца ў індывідуальным парадку, у залежнасці ад краіны прызначэння, адлегласці і службы дастаўкі. Мы папярэдне ўзгадняем усе гэтыя пытанні з пакупніком праз электронную пошту sale.januskevic@gmail.com

Пытанне Ці магчыма вярнуць кнігі назад у краму, калі яны не спадабаліся?
Кнігі, згодна з дзеючым заканадаўствам Беларусі, не падлягаюць звароту назад у краму. Каб упэўніцца ў мэтазгоднасці пакупкі, вы можаце азнаёміцца з фрагментам кожнай кнігі на яе асобнай старонцы на сайце, завітаць да нас на сядзібу для непасрэднага азнаямлення альбо знайсці нашы кнігі ў тых стацыянарных кнігарнях, дзе яны прадаюцца.
Пытанне Ці магчымая дастаўка па Мінску ў выходныя дні?
Дастаўка па выходных днях на сённяшні момант не ажыццяўляецца.
Пытанне Як вызначаецца кошт дастаўкі па Беларусі?
Кошт дастаўкі залежыць ад вагі пасылкі і яе заяўленай каштоўнасці. Вага асобніка кожнага выдання пазначана ў характарыстыках кнігі (гл. старонку кнігі). Як правіла, дастаўка пасылкі да 500 грам каштуе 3 беларускія рублі, да 1 кг - прыкладна 4 руб. Заяўленая каштоўнасць ставіцца ў дыяпазоне 30-40% ад кошту самой кнігі і нязначна ўплывае на агульны кошт дастаўкі.
Задаць пытанне