Макс Шчур (нарадзіўся ў 1977 г. у Берасці) – паэт, празаік, перакладчык. Аўтар кніг паэзіі «Амфітэатр» (Гданьск, 1999), «Амальгама» («Логвінаў», 2010), «Летні час» («Крок», 2014), зборніку апавяданняў «Ліст, знойдзены на папялішчы» (Познань, 2011). Лаўрэат прэміі Янкі Юхнаўца за нявыдадзены раман «Там, дзе нас няма» (2004) і прэміі Ежы Гедройца за раман «Завяршыць гештальт» («Крок», 2015). Пераклаў на беларускую мову кнігі Льюіса Кэрала «Алесіны прыгоды ў Цудазем'і» і «На тым баку Люстра» («Evertype», 2016), а таксама выбраныя творы Эгана Бонды «Запрашэнне на вячэру» (Логвінаў, 2013).