Самая папулярная польская пісьменніца, якая працуе ў дэтэктыўным жанры. Нарадзілася ў 1977 годзе ў Беластоку, у сям’і беларускага паходжання. Па адукацыі – журналістка і сцэнарыстка. Усе яе раманы атрымалі статус бестселераў. Аўтар крымінальнай трылогіі пра следчага Губэрта Мэйера – «Справа Ніны Франк», «Толькі мёртвыя не ілгуць», «Фларыстка». Агромністую папулярнасць і прэстыжныя ўзнагароды прынесла аўтару серыя кніг пра прафайлерку Сашу Залуску – «Паглынальнік», «Акулярнік», «Ліхтары», «Чырвоны Павук», якія выходзілі ў 2014–2018 гадах.
У Польшчы прададзена больш за 2 млн экзэмпляраў кніг пісьменніцы. Правы на яе раманы прададзены ў 13 краін, у прыватнасці, іх закупілі такія сусветна вядомыя выдавецтвы як «Hodder & Stoughton» і «Penguin Random House».