Анджэй Гарліцкі (1935–2013) — гісторык і публіцыст, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Аўтар шматлікіх кніг па найноўшай гісторыі Польшчы. Нястомны папулярызатар гісторыі — працяглы час супрацоўнічаў з такімі прэстыжнымі часопісамі як «Культура» і «Палітыка».
Яго біяграфія Юзафа Пілсудскага была першай у пасляваеннай Польшчы. З вялікім поспехам шматразова перавыдавалася ў Польшчы, апошняе выданне пабачыла свет у 2017 годзе. Здабыла славу як найбольш фундаментальнае і крытычнае даследаванне палітычнага шляху Юзафа Пілсудскага — выбітнай і супярэчлівай постаці ў гісторыі Польшчы.