Анатоль Трафімчык

Кандыдат гістарычных і філалагічных навук.  Нарадзіўся ў 1976 г. у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці . У 1998 г. скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998–2001 гг. У 2003 г. скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму "Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939–1941 гг.". У 2014 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па літаратуразнаўстве ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З верасня 2004 да снежня 2007 г. працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт". Чытаў лекцыі па дысцыплінах “Гісторыя Беларусі”, “Філасофія”. У 2009 - 2012 г. працаваў на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. З кастрычніка 2012 г. – навуковы супрацоўнік Цэнтра мовазнаўства НАН Беларусі.
Займаецца пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., даследую праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст. Мае каля 150 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі.
Аўтар трох паэтычных зборнікаў “Пасведачанне аб нараджэнні” (Мінск, 1999), “Ноты цноты” (Брэст, 2003), “Лірыка Лірыка” (Баранавічы, 2007) і навуковых кніг  па гісторыі “Пра нашу і вашу гісторыю” (Баранавічы, 2011), “Якуб Колас – вядомы і невядомы” (2012), “Беларуская дзіцячая драматургія” (2012).

Кнігі аўтара

- 50 %
4,95 руб.
9,90 руб.
Няма ў продажы

Назад да спісу аўтараў