Аляксей Шаланда

Гарадзенец Аляксей Шаланда – вядомы беларускі спецыяліст па геральдыцы і сфрагістыцы Вялікага княства Літоўскага.
Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2000 г. абараніў дысертацыю па тэме “Шляхецкая геральдыка Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.”. Заснавальнік і выдавец навуковага геральдычнага часопіса “Герольд Litherland” (з 2001 г.). Ідэйны натхняльнік і каардынатар дзейнасці Навуковай ініцыятывы “Цэнтр генеалагічных даследаванняў”, якая аб’яднала з 2012 г. найбольш крэатыўных беларускіх гісторыкаў “сярэдняга пакалення”. Аўтар больш за 150 навуковых публікацый. Яго манаграфія “Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў Х-XVIII стст.” стала сапраўдным бестсэлерам і ў 2013 г. была намінавана на Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю па гісторыі, якая ўручаецца на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

Кнігі аўтара

Назад да спісу аўтараў