Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 76 00
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Бялыніцкі-Біруля - на вокладцы "Надбярэзінцаў"

Бялыніцкі-Біруля - на вокладцы "Надбярэзінцаў" Проста цудоўная карціна знакамітага майстра-пейзажыста Вітольда Бялыніцкага-Бірулі "Блакітнай вясною", намаляваная ім ў 1943 годзе, легла ў аснову беларускага выдання эпічнага рамана Фларыяна Чарнышэвіча "Надбярэзінцы". Немалую ролю ў выбары работы менавіта гэтага мастака адыграла яго паходжанне з Магілёўшчыны.
Кніга, якую зусім невыпадкова называюць "эпасам засцянковай шляхты", выйдзе ў свет ужо на пачатку лютага гэтага года. Вы зможаце яе знайсці, акрамя нашай інтэрнэт-крамы, неўзабавае на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая распачне сваю працу 8 лютага па адрасе пр-т Пераможцаў, 14.

Назад да спісу навін