Блог

Сарціраваць:
Як вам новая вокладка "Дагератыпа"?
"Дагератып" Людмілы Рублеўскай атрымаў новую вокладку. Выхад кнігі - ужо 29 студзеня!

25.01.2017

Бялыніцкі-Біруля - на вокладцы "Надбярэзінцаў"
У аснову вокладкі "Надбярэзінцаў", надзвычай цікавага рамана польскага пісьменніка Фларына Чарнышэвіча, лягла карціна Вітольда Бялыніцкага-Бірулі "Блакітнай вясною".

25.01.2017

Надбярэзінскі край. Шукаем выяву!
Шукаем выяву пад вокладку!

13.12.2016

Ян Чыхольд - класік выдавецкай справы
Працы Яна Чыхольда заклалі асновы класічнай тыпаграфікі. Яго кніга "Аблііча кнігі" з'яўляецца настольным выданнем для кожнага прафесіянала ў выдавецкай справе.

05.12.2016

Уражанні ад новага беларускага бэстсэлеру... Піша Марына Весялуха
Час, абраны Уладзімірам Садоўскім для разгортвання падзей навелы “1813”, дазваляе надзвычай лагічна ўплесці ў сюжэт магчымасць з’яўлення зомбі непадалёк ад Маладзечна, дзе месціўся родавы замак Агінскіх. Напалеонаўскія войскі адступілі, але пасля зімы на палях засталося шмат яшчэ не пахаваных трупаў французскіх салдат. Беларускія гарады і мястэчкі ператвораныя ў папялішчы...

28.10.2016

Сенсацыі і містыфікацыі. Новая кніга Людмілы Шчэрбы "Уладар рыбаў"
Гэты раман-фільмаслоў знаёміць нас з загадкавай і містычнай гісторыяй жыцця пісьменніка Вінцэнта Суміцкага, больш вядомага ў асяроддзі яго багемных сяброў пад мянушкай Віна (увага! націск на першы склад).