Я, напэўна, быў адным з першых, хто ў верасні 2014 года набыў кнігу пра знакамітую Аршанскую бітву ад незнаёмага выдаўца. Далей - болей. Наступныя кнігі паказалі агромісты патэнцыял, які закладзены ва ўсю канцэпцыю выдавецтва - ад ідэі да рэалізацыі. Тыя кнігі, што выходзяць тут, нельга не чытаць. Яны дазваляюць успрыняць гісторыю Беларусі нашмат бліжэй, прытым у ненавязлівай форме.