Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 76 00
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Неверагодная кніга Людмілы Шчэрбы

22 Января 2017

Неверагодная кніга Людмілы Шчэрбы Прапануем вашай увазе невялікі ўрывак з рамана:

“Няўжо існуе ў гэтым свеце чалавек, якому настолькі неабходна нечая прысутнасць... што ён гатовы зрабіцца жывым вучэбным дапаможнікам? Сумніўна… Якая ж патрэбна смеласць ці адчай, каб папрасіць вось так аб дапамозе? Звярнуцца да першакрыніцы – патэлефанаваць?”
І што я скажу?
1. Ужо нестудэнтка, яшчэ непсіхолаг, рэакцыя на стрэс – 21.12.2012 – канец свету, палю, не супраць выпіць тэкілы, мат – прачытаю лекцыю па этымалогіі любога слова, спорт – толькі па тэлевізары, калі ў выхадныя не кантаваць, дык:
добра, пад’еўшы, паспаць,
добра, паспаўшы, пад’есці,
добра, як нават у сне
зноў-такі спіш ды ясі, -- наведаць бацькоў было б няблага. Сумленне? Думаю, як у кожнага сумлення, што паважае сябе, у яго да мяне прэтэнзій назапасілася. Ах так, адпачынак – па графіку, два тыдні абавязкова, толькі калі я іх брала? Дысцыплінаваць кагосьці? Ды ў мяне нават каты і сабакі сядзяць на галаве, звесіўшы хвасты. (Вось, адчуваю, гэты зласлівы абзац няйнакш як сумленне напісала.) О! А можа, гэта будзе гамеапатыя – лячыць падобнае падобным?
2. Вельмі патрэбнае жыллё.
Ага, а раптам вычварэнец? “Не інтым” – даніна шаблону аб’яваў?
Антызаклік працуе нашмат эфектыўней.
3. Так, я ж пісьменніца. Ці хочаце папазіраваць дзеля кнігі? Гэта не жарт.
Ну не! Гэта самая бязглуздая бязглуздзіца! Падумае, што я ненармальная. Ці… файны спосаб пазнаёміцца! Хто паверыць у тое, што пра ЯГО хочуць напісаць КНІГУ?
-- Дзень добры, я тут гэта… кніжку пра вас напісаць хачу, -- звярнуўся б да мяне таківосьсарамлівазахопленыхлопчык.
-- Пра МЯНЕ? Але што ўва мне надзвычайнага? Што ў маім жыцці ёсць такога – дзеля кніжкі? Паўночны полюс не заваёўвала, параненых з поля бою не выносіла, ДНК не расшыфроўвала, з Фэйсбукам таксама без мяне абышлося, ды я нават не коп. І з парашутам раней памру, чым скочу. “Жыццяў маленькага чалавека” і без майго ў літаратуры звышдастаткова, асобны дзякуй класікам за тужлівую працу. Усё, што я магу распавесці пра сябе, можна прачытаць у сацсетках на любой старонцы. Але вочы хлопчыка гараць апантаным аптымізмам, і яго вера ў тое, што ўсё атрымаецца, ужо пачынае кружыць галаву. Шчырасць за шчырасць – і гоп! Уляпалася, нават не заўважыла як. Важнецкі заразіўшыся паветрана-кропельным энтузіазмам, трансфармуюся ў літарны код кніжнага жыцця. Да таго ж я б заістэрыла. Хто я была? Хто я зараз?
Нетыповая тыповасць? Тыповая нетыповасць?
І ўсё-ткі пад’юджвала патэлефанаваць.
Я вагалася -- кім прадставіцца? Пісьменніцкі інтарэс узяў перамогу над кватаранскім.

Я вагалася -- кім прадставіцца? Пісьменніцкі інтарэс узяў перамогу над кватаранскім."

Назад да спісу навін