Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 76 00
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Праўдзівая гісторыя рок-гурта Нейра Дзюбель

9 Марта 2021

Праўдзівая гісторыя рок-гурта Нейра Дзюбель У нашым выдавецтве выйшла новая кніга — сапраўдная сенсацыя. Гісторыя рок-гурта "Нейра Дзюбель", заснаваная на ўспамінах і выказваннях музыкантаў, іх сяброў і паплечнікаў, родных і блізкіх.

Кнігу пад красамоўнай назвай "ОГРОМНАЯ ТЕНЬ ДОЖДЕВОГО ЧЕРВЯ. ПОЧТИ ПРАВДИВАЯ ИСТОРИЯ ГРУППЫ NEURO DUBEL" напісалі Павел Валатовіч і Аляксей Кавалёў. Ідэя кнігі выспявала даўно, і прысвечана яна перадусім першаму этапу існавання "Нейра Дзюбеля" — з моманту заснавання да 2003 года.

Тэкст вельмі адкрыты і шчыры, без лішняга пафасу і вымучаных ацэнак, у асноўным складаецца з прамых цытат усіх тых людзей, якія мелі дачыненне да гурта. Гэта рэальны "погляд знутры" на жыццё і творчасць Аляксандра Кулінковіча і іншых удзельнікаў "Нейра Дзюбеля". Нібы вяртаешся ў "эпоху дзевяностых" і зноўку перажываеш узлёты і падзенні калектыву, які ўжо тады паспеў стаць легендай.

Назад да спісу навін