25 Января 2017
Проста цудоўная карціна знакамітага майстра-пейзажыста Вітольда Бялыніцкага-Бірулі "Блакітнай вясною", намаляваная ім ў 1943 годзе, легла ў аснову беларускага выдання эпічнага рамана Фларыяна Чарнышэвіча "Надбярэзінцы". Немалую ролю ў выбары работы менавіта гэтага мастака адыграла яго паходжанне з Магілёўшчыны.
Кніга, якую зусім невыпадкова называюць "эпасам засцянковай шляхты", выйдзе ў свет ужо на пачатку лютага гэтага года. Вы зможаце яе знайсці, акрамя нашай інтэрнэт-крамы, неўзабавае на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая распачне сваю працу 8 лютага па адрасе пр-т Пераможцаў, 14.