Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 7 600
Тэлефануйце!
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

250 старонак літаратурнага кайфу

10 Января 2017

250 старонак літаратурнага кайфу На Talaka.by працягваецца кампанія па зборы сродкаў на выданне новага гісторыка-прыгодніцкага рамана Людмілы Рублеўскай "Дагератып".

Паралельна мы шчыльна займаемся падрыхтоўкай рукапісу да даруку. Спяшаемся паведаміць, што арыгінал-макет створаны! Выданню ўжо прысвоены ISBN 978-985-7165-11-7.

Раскрыем пару сакрэтаў. Кніга будзе мець зручны фармат 130х200 мм, у ёй будзе 254 старонкі.

Пакуль цяжка сказаць, калі дакладна выйдзе кніга. Арыентуемся пакуль на 20 студзеня. У любым выпадку першымі атрымаюць яе нашы сябры - тыя, хто падтрымаў праект па зборы сродкаў на Talaka.by. У публічны продаж кніга паступіць не раней за пачатак лютага 2017 года па больш высокіх коштах, чым пры падтрымцы тут.

Не губляйце аказіі атрымаць безумоўны хіт літаратурнага сезона першымі!

Падрымаць праект можна тут: http://www.talaka.by/projects/1715/overview

Назад да спісу навін