Нашу місію можна адлюстраваць у некалькіх словах - набліжаць гісторыю і літаратуру да людзей. Мы імкнемся развіваць у Беларусі жанр non fiction, вельмі папулярны ва ўсім свеце. Нашы кнігі па гісторыі напісаны сапраўднымі навукоўцамі, якія адказваюць за свае словы працяглым вывучэннем крыніц у архівах і бібліятэках.
Аднак мы не спыняемся толькі на гістарычнай тэматыцы. Насамрэч місія шырэйшая - пашыраць культурную прастору беларускай кнігі, зацікаўліваць ёю як мага большае кола чытачоў ва ўсім свеце. Таму мы займаемся выданнем і цікавай арыгінальнай мастацкай літаратуры.
Наша інтэрнэт-кнігарня Januskevic.by заклікана данесці нашы кнігі непасрэдна да чытача. Дзякуючы гэтаму мы можам прадставіць кнігі па выдавецкіх коштах, без лішніх гандлёвых нацэнак.
Сайт Januskevic.by з'яўляецца таксама візітнай старонкай выдавецтва "Янушкевіч". Любы патэнцыйны аўтар можа пазнаёміцца з нашымі паслугамі і выдаць у нас кнігу. За якасць мы адказваем сваім існаваннем і іміджам.