Уцэнка

Розничная цена
Ад
Да
Аўтар
- 50 %
І. Кадарэ. Хроніка ў камені

АСОБНІКІ З ВІТРЫНЫ

Творчасць албанскага пісьменніка Ісмаіля Кадарэ, лаўрэата адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод — Міжнароднай Букераўскай прэміі 2005 года, шырока вядомая ва ўсім свеце. У рамане «Хроніка ў камені», які непасрэдна спрычыніўся да сусветнай славы аўтара, вачыма хлопца-падлетка паказаны яго родны горад Дзіракастра за часамі італьянскай і нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну. Гэта не толькі самы асабісты, але і самы лірычны твор жывога класіка албанскай і еўрапейскай літаратуры. 

Творчасць пісьменніка ўпершыню прадстаўляецца на беларускай мове.

Раман І. Кадарэ "Хроніка ў камені" не выдаваўся на рускай мове, як і на мовах іншых суседніх народаў. 

Год выдання: 2018
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 216
5,95 руб.
11,90 руб.
- 50 %
К. Мядзведзева. Разламашкі майстра Люфта

АСОБНІКІ З ВІТРЫНЫ

Сваю прозу Кацярына Мядзведзева ўпэўнена адносіць да жанру "казка". Аднак няхай чытача не ўводзіць у зман гэтае "дзіцячае", на першы погляд, слова. Казкі Кацярыны - не толькі і не столькі для дзяцей, колькі для ўсіх людзей, хто незалежна ад свайго ўзросту ўсё яшчэ верыць у цуды.
Чараўніцтва бывае розным. Часам яго ствараюць чараўнікі, і тады здзяйсняюцца невыканальныя жаданні, расквітаюць чорныя ружы, і магічная іголка вышывае на палатне нечы лёс. Але часцей за ўсё чараўнікамі становяцца звычайныя людзі, і цуды яны робяць пры дапамозе дабрыні, святла і кахання. Цуды гэтыя простыя - але патрабуюць мудрасці і чыстага сэрца.
У палацы і ў рыпучай хацінцы, у маленькім мястэчку і ў глухім лесе - дзе толькі не жывуць казкі Кацярыны Мядзведзевай. Не заўсёды яны скончваюцца шчасліва, але заўсёды праўдзіва, як і мае быць. І самае галоўнае ў іх - невынішчальная вера аўтара ў тое, што сусветам кіруюць дабрыня і каханне. Гэтай шчырай верай пісьменніца з вялікай радасцю дзеліцца са сваімі чытачамі.

Кацярына Мядзведзева нарадзілася і жыве ў Брэсце. Па адукацыі - філолаг. Літаратурнай творчасцю займаецца з юнацкіх гадоў. Аўтар кнігі казак «Шклянае, алавянае, драўлянае” (2009, выдавецтва “Тэза”, Украіна). Лаўрэат міжнародных і айчынных літаратурных прэмій.
Год выдання: 2017
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 384
6,95 руб.
13,90 руб.
Няма ў продажы
- 50 %
Л. Шчэрба. Урбан.М: Адзін дзень не майго жыцця

АСОБНІКІ З ВІТРЫНЫ, З МАЛЫМІ ДЭФЕКТАМІ



Гэта “раман у рамане” - адзін напісаны аўтарам, другі – героем. Прычым чытаць можна з любой часткі!

Падзеі рамана ахопліваюць 1642–1654 і 2012–2014 гг. Аматарам эстэцкіх аповедаў прапаноўваецца раман ад героя “Адзін дзень не майго жыцця” і біблейская частка. Прыхільнікам постмадэрнізму – два раманы ў адным. Ахвотнікам да любоўных гістарычных і негістарычных раманаў – “Адзін дзень не майго жыцця” і гістарычная частка. Для заўзятараў філасофскай прозы – біблейская частка і ўвесь твор цалкам. Усім даецца ўнікальная магчымасць пабываць у музеі і паглядзець на АРТаб’екты – гістарычныя і сучасныя, упершыню пададзеныя ў тэксце.
Год выдання: 2017
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 286
6,45 руб.
12,90 руб.
- 50 %
М. Шчур. Галасы

АСОБНІКІ З ВІТРЫНЫ


У кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца 2016 года за раман «Завяршыць гештальт», увайшлі апавяданні, напісаныя ў у 2011–2017 гг., а таксама аповесць «Чалавек з футаралам».
Год выдання: 2017
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 186
4,45 руб.
8,90 руб.
- 50 %
М. Волкаў. Артылерыя Нясвіжскага замка

АСОБНІКІ З МАЛЫМІ ДЭФЕКТАМІ


Артылерыя Нясвіжскага замка – унікальная з’ява ў гісторыі ўзбраення і ліцейнага мастацтва Беларусі. Гарматы, выкананыя ў канцы 16 – пачатку 17 ст. па замове магната Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, выконвалі не толькі практычную ролю як зброя, але сталі ўзорам шыкоўнага дэкаратыўнага аздаблення. Мікола Волкаў у сваёй кнізе ўдала спалучыў аналіз тэхнічных і баявых характарыстык нясвіжскай артылерыі з расповедам пра іх прымяненне ў абароне радзівілаўскага замка, удзел у жыццядзейнасці магнацкага роду, пра іх далейшы пакручасты лёс і сучасны стан захавання ў еўрапейскіх музеях. Гэтая кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім аматарам вайсковай справы і ваеннага мастацтва. Упершыню на падставе глыбокага навуковага вывучэння разнастайных крыніц чытач атрымлівае цудоўную магчымасць азнаёміцца з новай старонкай у жыцці Радзівілаў і славутага Нясвіжскага замка.
Кніга ў шыкоўнай мяккай вокладцы насычана каляровымі фотаздымкамі і ілюстрацыямі, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.
Год выдання: 2015
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 188
7,45 руб.
14,90 руб.
Няма ў продажы
А. Чарнякевіч. Чужы сярод чужых. Павел Аляксюк і беларускія "паланафілы"
У новай кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага на цыянальнага руху першай трэці XX ст.
Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых дакументальных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам-гісторыкам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.
Колькасць старонак: 318
ISBN: 9789857165322
7,99 руб.
Няма ў продажы