Гэта “раман у рамане” - адзін напісаны аўтарам, другі – героем. Прычым чытаць можна з любой часткі!
Падзеі рамана ахопліваюць 1642–1654 і 2012–2014 гг.
Аматарам эстэцкіх аповедаў прапаноўваецца раман ад героя “Адзін дзень не майго жыцця” і біблейская частка. Прыхільнікам постмадэрнізму – два раманы ў адным. Ахвотнікам да любоўных гістарычных і негістарычных раманаў – “Адзін дзень не майго жыцця” і гістарычная частка. Для заўзятараў філасофскай прозы – біблейская частка і ўвесь твор цалкам. Усім даецца ўнікальная магчымасць пабываць у музеі і паглядзець на АРТаб’екты – гістарычныя і сучасныя, упершыню пададзеныя ў тэксце.