А. Адамовіч. Песня пра Цімура

Андрэй Адамовіч
ISBN: 9789857210305
Няма ў продажы
12,90 руб.

СЕНСАЦЫЯ ГЭТАЙ ВОСЕНІ!

«Песня пра Цімура» – псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, які пачынаецца з таго, што ў Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін. Радзіма паставіла перад ім цяжкую задачу – адшукаць загадкавага паэта-камуніста Цімура Хоміча. Для гэтага Паўлу Капейкіну трэба ўцерціся ў давер да багемных сяброў выклятага паэта – беларускіх мастакоў, рэжысёраў і кампазітараў. На фоне прыгодаў капітана аўтар шчодра высмейвае так званую беларускую інтэлігенцыю па асобах і беларускі народ агульна. Аляксандр Саладуха, Андрэй Горват, Сяргей Календа, Андрэй Куціла, Віталь Рыжкоў – і іншыя «дзеячы культуры» з’яўляюцца героямі паэмы. Твор будзе цікавы найперш тым, хто стаміўся ад нудных тэкстаў па-беларуску і любіць захапляльныя гісторыі.
Кніга выкліча вострае непрыняцце ў «змагароў» і іншых маралафагаў.
Адамовіч, А. С. Песня пра Цімура : Carmen de statura feritate ac ve­natione Timuris / Андрэй Ада­мо­віч. — Мінск : А. М. Яну­шкевіч, 2019. — 208 с.  ISBN 978-985-7210-30-5.
Фармат
130х200 мм
Колькасць старонак
208
Вокладка
Мяккая
Вага (г)
230
Рэдактар
Павел Анціпаў, Уладзь Лянкевіч
Мастак
Лізавета Лянкевіч
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *