Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 76 00
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Ю. Шарова. Вяртанне Ліліт

Юлія Шарова
ISBN: 9789857210053
Ёсць у продажы
12,90 руб.

ШОРТ-ЛІСТ ПРЭМІІ ГЕДРОЙЦА ' 2019

Добрыя дзяўчынкі трапляюць у рай, а кепскія — у Беларусь. Як зрабіцца гаспадыняй уласнага лёсу і стаць шчаслівай там, дзе за цябе ўсё вырашылі на цэлую вечнасць наперад?

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты "Наша Нядоля", які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць оперы Вівальдзі ад італьянскага Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.
Шарова Ю. Вяртанне Ліліт : астрапсіхалагічны раман у 4-х частках / Юлія Шарова. — 2-е выд.  — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 316 с.   ISBN 978-985-7210-05-3.
Год выдання
2019
Фармат
145х215 мм
Колькасць старонак
316
Вокладка
Мяккая
Вага (г)
300
Рэдактар
Аксана Спрынчан
Мастак
Сяргей Скрыпнічэнка
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *