Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 76 00
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Пераклады

Розничная цена
Ад
Да
Аўтар
Навінка
Г. Мюлер. Сёння я не хацела б з сабой сустракацца
Раман нобелеўскага лаўрэата 2009 года Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» паказвае адзін дзень з жыцця гераіні, — чытач суправаджае яе па дарозе на чарговы допыт, едзе з ёй у трамваі, назірае за пасажырамі і паглыбляецца ў свет яе ўспамінаў, асацыяцый і думак. Пісьменніца малюе жыццё шараговага чалавека ва ўмовах дыктатуры Чаушэску, стварае атмасферу страху, у якім людзі знаходзяцца кожны дзень.

Год выдання: 2021
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 216
Навінка
М. Ергавіч. Сараеўскае Мальбара
"Гэтыя апавяданьні я пісаў у безвыходнай сытуацыі для маёй краіны, у часе, калі Сараева было пад аблогай. Гэта была безвыходная сытуацыя і для мяне асабіста. Здавалася, што больш не існуе сьвет, у якім я мог бы жыць. Апавяданьні я пісаў, каб для сябе самога захаваць памяць пра тое, што мой сьвет наагул некалі існаваў. Гэта вельмі дзіўны матыў для пісаньня. Але, напэўна, найлепшы. У жывога чалавека можна забраць усё, апроч права расказваць пра сябе і свой сьвет. У гэтых апавяданьнях зноў існуе тое, чаго ў сапраўднасьці больш няма. А калі існуе ў апавяданьнях, дык, можа, аднойчы зноў узьнікне і ў сапраўднасьці."

Міленка Ергавіч, спецыяльна для беларускага выдання, красавік 2021 года


Паводле самога аўтара, «Сараеўскае Мальбара» — «гэта апавяданні пра каханне, жыццё і страх у абложаным горадзе», Сараеве падчас вайны 1992–1995 гадоў. Гэта кніга пра штодзённае існаванне звычайных людзей у незвычайных абставінах, пра смерць і боль, пра чалавечнасць і надзею. Беларуская мова — дзевятнаццатая, на якую перакладзена першая празаічная кніга Міленкі Ергавіча, што зрабіла яго вядомым на ўвесь свет.
Год выдання: 2021
Фармат: 120х180 мм
Колькасць старонак: 208
- 15 %
Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і Таемная зала

Другі раман з культавай серыі твораў англійскай пісьмен­ніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Упершыню выдаецца на беларускай мове.

Другі год навучання Гары Потэра ў Хогвартсе зноў багаты на жахі і пакуты – празмерна фанабэрлівы новы прафесар Гілдэрой Локхарт, прывід па імені Румза Міртл, што жыве ў жаночай прыбіральні, і недарэчная ўвага з боку малодшай Ронавай сястры Джыні Уізлі. Але ўсё гэта аказваецца драбязой, калі ўзнікаюць сапраўдныя праблемы і нехта – або нешта – пачынае ператвараць вучняў Хогвартса ў камень. Можа, гэта Драка Малфой, яшчэ агіднейшы, чым звычайна? А можа, гэта Хагрыд, чыё таямнічае мінулае ўрэшце раскрылася? Ці, можа, гэта той, каго ў Хогвартсе падазраюць найбольш… сам Гары Потэр?
Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 360
27,90 руб.
32,90 руб.
Бэстсэлер
А. Сапкоўскі. Вядзьмар. Меч наканавання
У «Мячы наканавання», другой кнізе вядзьмарскага цыкла Анджэя Сапкоўскага, Геральт з Рывіі не толькі сутыкнецца з новымі выклікамі і новымі пачварамі, але і выпрабуе на жыццяздольнасць маральныя прынцыпы ведзьмара і чалавека. Ці існуе мяжа магчымага? Ад каго патрабуецца крыху ахвярнасці? Ці варта кпіць з наканавання, пакуль яно не кпіць з цябе? Як заўсёды ў Сапкоўскага, у канцы ўсё аказваецца трошкі не тым, чым падавалася спачатку. Падарожжа працягваецца…

Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.
Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 416
Бэстсэлер
Дж. Оруэл. 1984
Перавыданне на беларускай мове легендарнага рамана Джорджа Оруэла «1984». Самая знакамітая антыўтопія ў сусветнай літаратуры, раман-папярэджанне пра пагрозу, якую нясуць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы сучаснаму грамадству.

Пераклад Сяргея Шупы.
Год выдання: 2021
Фармат: 120х180 мм
Колькасць старонак: 338
Бэстсэлер
С. Руні. Нармальныя людзі
Гэтая кніга стала сусветнай сенсацыяй і за два гады заваявала цэлую армію прыхільнікаў. Ірландка Салі Руні — узыходзячая зорка новай эры літаратуры.

Галоўныя героі кнігі, Конэл Уолдран і Мэрыян Шэрыдан жывуць у невялікім ірландскім гарадку, вучацца ў адным класе, але належаць да абсалютна розных сусветаў: яна — самотніца з багатай сям’і, ён — папулярны ў школе хлопец, чыя маці прыбірае ў доме Шэрыданаў. Спакойнае жыццё герояў пераварочваецца, калі паміж імі ўзнікае незразумелае для абаіх пачуццё. Пераехаўшы пасля заканчэння школы ў Дублін, Конэл і Мэрыян спрабуюць знайсці сябе і ўрэшце разабрацца, што іх яднае.
Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 330
- 25 % Бэстсэлер
С. Джэксан. Срэбная дарога
Сучасны шведскі дэтэктыў, які быў прызнаны ў скандынаўскіх краінах найлепшай кнігай у гэтым жанры ў 2018 годзе. Раман маладой пісьменніцы са Швецыі выдзяляецца віртуозным спалучэннем крымінальнага сюжэта і злабадзённай сацыяльнай тэматыкі.
Год выдання: 2020
Фармат: 120х180 мм
Колькасць старонак: 308
14,90 руб.
19,90 руб.
А. Сапкоўскі. Вядзьмар. Апошняе жаданне
«Апошняе жаданне» — першая кніга з цыкла «Вядзьмар» славутага польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага, якая складаецца з сямі навел. Вы пазнаёміцеся з майстрам мяча Геральтам з Рывіі, які вядзе бесперапынную вайну з жахлівымі монстрамі і нячысцікамі. У гэтым наканаванне ведзьмара — ахоўваць спакой чароўных краін ад злых сіл. Вы апыняцеся ў свеце, населеным эльфамі і гномамі, ваўкалакамі і цмокамі, і, зразумела, звычайнымі людзьмі — з усімі іх жарсцямі, заганамі і цнотамі.

Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.
Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 344
- 7 %
Я. Гжэндовіч. Гаспадар Ледзянога Саду. Том 2

Мідгаард. Для насельнікаў гэтай планеты мы – істоты з рыбінымі вачыма. Там ідзе вайна багоў, а дэміургі-самазванцы разводзяць сады лютасці, што квітнеюць у змроку зла. Там чэзнуць найноўшыя зямныя тэхналогіі, а чалавек павінен выйсці на бой са сваімі кашмарамі. Абсалютна адзін...


Фантастычная сага з чатырох кніг польскага пісьменніка Яраслава Гжэндовіча напісана з размахам, дастойным твораў Дж. Толкіна і Дж. Р. Р. Марціна, Р. Жэлязнага і У. Ле Гуін. Яе адрознівае тонкае спалучэнне элементаў навуковай фантастыкі з жанрам «фэнтэзі».


Раман Яраслава Гжэндовіча — выдатны ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце.

Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 510
27,90 руб.
29,90 руб.
- 11 %
Р. Гары. Абяцанне на досвітку

Праўдзівая гісторыя ад аднаго з найлепшых французскіх раманістаў другой паловы 20 стагоддзя.

Рамэн Гары згадвае сваё дзяцінства ў Вільні і Варшаве, юнацтва ў Ніцы, маладосць у Афрыцы і Англіі падчас Другой сусветнай вайны. Ён робіць усё, каб выканаць абяцанне і апраўдаць матчыну самаахвярнасць і бязмежную любоў. Маці верыла, што аднойчы ейны сын будзе французскім амбасадарам, кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна, знакамітым пісьменнікам. Усе прароцтвы здзейсніліся.

Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 328
16,90 руб.
18,90 руб.
- 12 %
Р. Сэмкіў. Як пісалі класікі

КНІГА ДЛЯ САМАРАЗВІЦЦЯ. АДЗІНАЯ Ў СВАІМ РОДЗЕ

   Сярод сусветна вядомых пісьменнікаў ёсць тыя, якія вырашылі падзяліцца сакрэтамі свайго поспеху і напісалі кнігі пра тое, як пісаць добра. Гэтае выданне пазнаёміць вас з поглядамі на мастацкую творчасць мегапапулярных Агаты Крысці, Джорджа Оруэла, Рэя Брэдберы, Курта Вонегута, а таксама блізкіх па часе Мілана Кундэры, Марыа Варгаса Льёсы і Умберта Эка. Чаму яны пісалі? Як яны гэта рабілі? І як на самай справе сталі паспяховымі? Гэта — зборнік практычных парад ад пісьменнікаў, якія пацверджаны прызнаннем чытачоў па ўсім свеце.
Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 224
14,90 руб.
16,90 руб.
- 14 %
Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і філасофскі камень
Першы раман з культавай серыі твораў англійскай пісьмен­ніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Упершыню выдаецца на беларускай мове.

...Пакуль што для Гары Потэра магіі не існуе. Ён жыве з невыноснымі Дурслямі і іхнім жудасным сынам Дадлі. Пакоем Гары служыць маленькая камора пад лесвіцай, і адзінаццаць гадоў ніхто не святкуе яго дзень народзінаў. Але пасля сава прыносіць таямнічы ліст — запрашэнне ў неверагоднае месца пад назвай Хогвартс, Школу чарадзейства і магіі. Там хлопчык знаходзіць сяброў, адкрывае для сябе спартыўную гульню, у якой лятаюць на мётлах, і сутыкаецца з магіяй ва ўсім, ад вучобы да ежы. А яшчэ дазнаецца, што яго чакае вялікі лёс. Але для гэтага Гары мусіць выжыць… у супрацьстаянні.
Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 332
24,90 руб.
28,90 руб.
- 8 % Рэкамендуем
Я. Гжэндовіч. Гаспадар Ледзянога Саду. Том 1

Гэтая фантастычная сага з чатырох кніг напісана з размахам, дастойным твораў Дж. Толкіна і Дж. Р. Р. Марціна, Р. Жэлязнага і У. Ле Гуін. Яе адрознівае тонкае спалучэнне элементаў навуковай фантастыкі з жанрам «фэнтэзі». Галоўны герой Вука Дракайнен прыбывае на планету Мідгаард, каб даведацца пра лёс навуковай місіі і вярнуць яе на Зямлю. Тут пануюць сярэднявечныя парадкі і магія, і Дракайнена чакаюць незвычайныя здарэнні і павароты лёсу...

Раман Яраслава Гжэндовіча — выдатны ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце.
Год выдання: 2019
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 436
22,90 руб.
24,90 руб.
- 4 %
К. Бонда. Акулярнік

Падзеі дэтэктыўнага рамана вядомай польскай пісьменніцы беларускага паходжання Катажыны Бонды адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада небезвядомага Рамуальда Райса «Бурага». 


...Саша Залуска прыязджае ў роднае мястэчка Гайнаўка, каб уладкаваць асабістыя справы. На вяселлі мясцовага заможнага бізнесмэна яна становіцца сведкай дзіўных здарэнняў. Ніхто і не заўважыў, як нявеста знікла без следу. У навакольных лясах неўзабаве пачынаюць знаходзіць чалавечыя астанкі. Паўсюль, дзе гэта адбываецца, відавочцы заўважаюць «акулярніка» — у Польшчы так называюць «мерседэс» з круглымі фарамі. Саша не па сваёй волі робіцца ўцягнутай у змрочную гісторыю і вымушана пачаць уласнае расследаванне, каб адвесці ад сябе падазрэнні. Пачынаюць раскрывацца жахлівыя сакрэты мясцовых жыхароў, якія бяруць свае вытокі ў змрочных падзеях 1946 года, калі польскія партызаны на чале з Рамуальдам Райсам «Бурым» забілі некалькі дзясяткаў беларускіх сялян праваслаўнага веравызнання. Крывавыя здарэнні, з якімі сутыкаецца галоўная гераіня рамана, даюць хутка зразумець, што польска-беларускія антаганізмы нікуды не зніклі, а толькі былі прыхаваныя за сцяной маўчання і недаверу.

«Акулярнік» пасля выхаду ў Польшчы адразу стаў сенсацыяй, здабыўшы шалёную папулярнасць у чытачоў і выклікаў бурную дыскусію ў польскай прэсе. У 2015 годзе здабыў прэстыжную ўзнагароду «Бестселер Эмпік». Перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў, паўсюль здабываючы прыхільныя ацэнкі ў крытыкаў і чытацкай аўдыторыі.
Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 754
24,90 руб.
25,90 руб.
- 8 % Рэкамендуем
Я. Л. Вішнеўскі. Канец адзіноты
Новы раман вядомага польскага пісьменніка Януша Леона Вішнеўскага — пачуццёвы працяг легендарнага рамана «Адзінота ў сеціве».
Яго галоўныя героі — новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але… у кляштары, і іх адносіны таксама некаторы час падтрымліваюцца з дапамогай гаджэтаў.
Усіх герояў твора нечакана аб’ядноўвае адна кніга, дзіўным чынам звязаная з жыццём рэальных людзей. Надзя пачынае амаль дэтэктыўнае расследаванне і спрабуе разабрацца ў таямніцах, якія ў рэшце рэшт прыводзяць яе да падзей дваццацігадовай даўніны.
Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 460
22,90 руб.
24,90 руб.
- 22 % Рэкамендуем
І. Данеўская. Багуслаў Радзівіл. Генерал караля

У гістарычным рамане-эпапеі «Багуслаў Радзівіл. Генерал караля» апісваюцца крывавыя падзеі 1648—1655 гадоў, калі ўкраінскія, беларускія, польскія, літоўскія і малдаўскія землі ахапілі шматлікія збройныя канфлікты, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Патоп». 

Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў. 

Што далей — пераможа сіла амбіцый ці непрымірымыя ворагі здолеюць дамовіцца між сабой?

Год выдання: 2020
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 582
24,90 руб.
31,90 руб.
Дж. Остэн. Пыха і перадузятасць
«Пыха і перадузятасць» — другі раман англійскай пісьменніцы Джэйн Остэн (1775–1817), які выйшаў у 1813 годзе, адзін з самых папулярных у свеце твораў англійскай літаратуры. Паўплываў на развіццё жанру любоўнага рамана і зрабіўся адным з самых яркіх яго ўзораў. Вылучаецца непаўторнай остэнаўскай іроніяй і можа лічыцца энцыклапедыяй жыцця дробнапамеснага англійскага дваранства на мяжы ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў.
Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 396
- 20 % Рэкамендуем
І. Данеўская. Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц

Гістарычны раман-эпапея Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла – адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.

Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны...

Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.

Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 684
23,90 руб.
29,90 руб.
К. Ісігура. Не адпускай мяне

«Не адпускай мяне» — раман вядомага брытанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2017 года Кадзуа Ісігура. Паводле версіі аўтарытэтнага часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.

У элітнай школе-інтэрнаце Хэйлшэм выхоўваюцца дзеці, у якіх па-за яго сценамі нікога няма. А ёсць багатая Мадам, якая і апякуецца Хэйл шэмам. Толькі школа аказваецца незвычайнай: у ёй гадуюць донараў органаў для хворых людзей. І выхаванцы – зусім не простыя дзеці…


Кніга выйшла ў нобелеўскай серыі "Noblesse Oblige"

Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 320
- 13 %
А. Памук. Стамбул. Горад і ўспаміны

«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за ўслаўленне свайго роднага горада Памук атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.


Чацвёртая кніга нобелеўскіх лаўрэатаў па літаратуры, выдадзеная намі ў серыі "Noblesse Oblige".

Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 500
19,90 руб.
22,90 руб.
Т. Ман. Смерць у Венецыі

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам у навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульна чалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай про зы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.


ЗМЕСТ


Летапісец эпохі: Штрыхі да творчасці Томаса Мана (Е. Лявонава) 
Маленькі пан Фрыдэман
Распусная 
Расчараванне 
Паяц 
Тобіяс Міндэрнікель 
Луізхен  Адзежная шафа
Дарога на могілкі
Gladius Dei
Трыстан
Тыя, хто галадае
Тоніа Крэгер
Цяжкая часіна
Смерць у Венецыі
Прамова Томаса Мана на банкеце ў Гранд Гатэлі, прысвечаным уганараванню Нобелеўскай прэміяй

Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 392
Ф. Э. Сіланпя. Праведная галеча
Франс Эміль Сіланпя — адзіны фінскі пісьменнік-лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1939). За мяжой сваёй краіны ён стаў вядомы пасля публі кацыі рамана «Праведная галеча». У творы па-мастацку дасканала
ўвасоблена крывая лёсу селяніна-фіна Юхі Тойвалы — ад нараджэння ў ня стачы ў 1857 годзе да ўдзелу ў лавіне падзей «чырвонай эпохі».

«Праведная галеча» — гэта малюнак акалічнасцей шасцідзесяці насычаных зменамі і здарэннямі гадоў гісторыі маленькага «ядлаўцовага» народа на фоне напоўненай штодзённымі клопатамі, турботамі і гнятлівай аднастайнасцю плыні быцця асобнага «маленькага чалавека».
Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 184
М. Кульбак. Панядзелак
Герой рамана апынаецца ў рэвалюцыйным горадзе і ня можа знайсьці сябе ў віры падзеяў, шукаючы ратунку ва ўцёках ад рэчаіснасьці. Паэтычная проза клясыка беларускай літаратуры на ідышы Мойшэ Кульбака. Рэалізм і мэсіянства, містыцызм і экспрэсіянізм у адным фляконе. Кніга, напісаная ў Вільні, выдадзеная ў 1926 годзе ў Варшаве, упершыню выходзіць па-беларуску.
Год выдання: 2018
Фармат: 110х165 мм
Колькасць старонак: 148
- 17 %
І. Кадарэ. Хроніка ў камені

Творчасць албанскага пісьменніка Ісмаіля Кадарэ, лаўрэата адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод — Міжнароднай Букераўскай прэміі 2005 года, шырока вядомая ва ўсім свеце. У рамане «Хроніка ў камені», які непасрэдна спрычыніўся да сусветнай славы аўтара, вачыма хлопца-падлетка паказаны яго родны горад Дзіракастра за часамі італьянскай і нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну. Гэта не толькі самы асабісты, але і самы лірычны твор жывога класіка албанскай і еўрапейскай літаратуры. 

Творчасць пісьменніка ўпершыню прадстаўляецца на беларускай мове.

Раман І. Кадарэ "Хроніка ў камені" ніколі не выдаваўся на рускай мове, як і на мовах іншых суседніх народаў. 

Год выдання: 2018
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 216
9,90 руб.
11,90 руб.
Д. Кельман. Тыль

ШОРТ-СПІС 2020 INTERNATIONAL BOOKER PRIZE

Раман славутага аўстрыйска-нямецкага пісьменніка Даніэля Кельмана пераносіць Тыля Уленшпігеля, сярэднявечнага бадзягу і правакатара, у бязлітасны зруйнаваны свет XVII стагоддзя. Мы пачуем галасы самых розных герояў, большасць з якіх — рэальныя гістарычныя асобы. Цяжка будзе не паверыць сплеценай з іх лёсаў напаўпраўдзівай-напаўвыдуманай эпапеі жахлівай Трыццацігадовай вайны. Аўтар па-штукарску жангліруе словамі, стылямі і сэнсамі, у выніку чаго вырастае не жартоўны аповед пра блазна, а тонкі, трагічны і глыбокі твор, гімн мове і жыццю.

Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 332
Рэкамендуем
Ж. Сарамагу. Пячора
  «Пячора» — раман знакамітага партугальскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1998 года Жазэ Сарамагу (1922–2010). У творы пісьменнік звярнуўся да міфа аб пячоры Платона. На беларускую мову кнігу пераклала Галіна Мітраховіч.

  Сям’я вясковых ганчароў прадае свой посуд у аграмадным Цэнтры, дзе людзі жывуць, працуюць, наведваюць крамы. Але іх вырабы не патрэбны ў горадзе — посуд перасталі пакупаць. Хутка і ганчары становяцца жыхарамі Цэнтра. Пераезд памяняе жыццё цэлай сям’і. Сарамагу Творчасць пісьменніка злучае ў сабе элементы традыцыйнага еўрапейскага рэалізму і магічнага рэалізму такіх аўтараў-лацінаамерыканцаў, як Габрыель Гарсія Маркес і Марыа Варгас Льёса, а таксама спалучае ў творах багатае барока і мадэрнізм з яго пазбяганнем звычайнай пунктуацыі, як у Хорхе Луіса Борхеса ці Хуліа Картасара. Сарамагу зарэкамендаваў сябе як творчы і іранічны апавядальнік. Песімістычны і сур’ёзны, ясны і элегантны — так, па версіі брытанскай газеты The Independent, можна ахарактарызаваць стыль партугальскага пісьменніка.

Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 340
М. Кульбак. Мэсія з роду Эфраіма
Дзея рамана-містэрыі знакамітага яўрэйскага пісьменніка Мойшэ Кульбака адбываецца на пачатку ХХ стагоддзя ў лясах, палях і мястэчках Беларусі, дзе 36 патаемных праведнікаў рыхтуюць свет да прыходу Мэсіі. Аўтар стварае фантасмагарычны сусвет, абапіраючыся на старадаўні яўрэйскі фальклор, містычнае вучэнне кабалы, модную філасофію, дух беларускай прыроды і сваю багатую паэтычную фантазію.

Кніга, напісаная ў Берліне, выдадзеная ў 1924 годзе ў Варшаве, упершыню выходзіць па-беларуску.


"Жыў сабе млынар у зямлі беларускай.
Жонка ягоная памерла, а сына аддалі ў салдаты. Млын зарос імхамі і зельлем.
Дах зьвісаў над млыном, як кажух, да самай зямлі. Усё навокал запусьцела.
Адно сарокі лёталі наўкола, толькі бедныя сарокі. Ня ведаў млынар, за што яму ўзяцца.
Зайшоў ён у хлеў і ўбачыў, што з усяго майна засталася ў яго толькі кароўка.
І тады сеў ён ад вялікай самоты на парозе сваёй хаты і горка расплакаўся.
Звалі яго рэб Бэня."
Год выдання: 2019
Фармат: 110х165 мм
Колькасць старонак: 192
І. Ліндэ. Паехаць на поўнач, каб памерці

Падзеi рамана вядомай шведскай пісьменніцы Iды Лiндэ «Паехаць на поўнач, каб памерцi» разгортваюцца ў паўночнай Швецыi. Ён пачынаецца як крымiнальная драма з варыяцыяй класiчнага сюжэта пра Бонi i Клайда – i працягваецца як фiласофскае разважанне пра ролю выпадку ў нашым жыццi; пра тое, што трагедыя можа зламаць чалавека, а можа надаць яму сiлы пачаць «новую эру» ў сваiм жыццi.

У рамане закранаюцца вельмi сур’ёзныя праблемы сацыяльнага, палiтычнага i фiласофскага кшталту, аднак гэта перш за ўсё мастацкi твор, i галоўны сродак яго ўздзеяння на чытача — мова.

Год выдання: 2019
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 186
- 12 %
Ф. Чарнышэвіч. Надбярэзінцы

«НАДБЯРЭЗІНЦЫ» — неверагодна цікавы раман у трох частках Фларыяна Чарнышэвіча, польскага пісьменніка, які паходзіў з Беларусі. Гэтая авантурна-меладраматычная эпапея апавядае пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911–1920 гадах.

Раман Чарнышэвіча атрымаў высокія, узнёслыя водгукі ад польскіх інтэлектуалаў. Нобелеўскі лаўрэат Чэслаў Мілаш ставіў «Надбярэзінцаў» у адзін шэраг з «Панам Тадэвушам» Адама Міцкевіча і «Патопам» Генрыка Сянкевіча, а Міхал Крыспін Паўлікоўскі называў твор Чарнышэвіча «эпасам засцянковай шляхты», наўпрост параўноўваючы яго па сіле гучання з «Ціхім Донам» Міхаіла Шолахава.


Фларыян Чарнышэвіч (1900–1964) нарадзіўся на Бабруйшчыне. Належаў да дробнай засцянковай шляхты. Браў удзел у польска-расійскай вайне 1919–1920 гадоў. У 1924 годзе эміграваў у Аргентыну, дзе правёў рэшту жыцця, цяжка працуючы на мясабойні. Аўтар чатырох раманаў: «Надбярэзінцы» (Nadberezyńcy, 1942), «Віцёк Жывіца» (Wicik Żywica, 1953), «Лёс пасынкаў» (Losy pasierbów, 1958) і «Хлопцы з Навашышак» (Chłopcy z Nowoszyszek, 1963). 


Год выдання: 2017
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 664
14,90 руб.
16,90 руб.
Рэкамендуем
С. Жадан. Інтэрнат

Студзень 2015-га. Данбас. 

Малады настаўнік Паша плануе перавезці пляменніка дамоў са школы-інтэрната на другім канцы горада. Ён падзелены паміж двума бакамі збройнага канфлікту. Школа, у якой застаўся хлопчык, трапіла пад абстрэл – у ёй ужо небяспечна. Вяртанне дахаты ператвараецца ў жорсткае выпрабаванне… 

Сусветна вядомы ўкраінскі пісьменнік Сяргій Жадан з неверагодным эмацыянальным напружаннем у сваім творы апісвае, як знаёмае асяроддзе за кароткі час ператвараецца ў жудасную апакаліптычную карціну. Гэта - гісторыя пра няскораных людзей, якія супрацьстаяць страху і разбурэнню.

Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 300
Паказаць яшчэ
1
2
У гэтым раздзеле нашага каталога прадстаўлены пераклады літаратурных твораў з замежных моў на беларускую