Л. Талстой. Уваскрэсенне

Леў Талстой
ISBN: 9789857210992
Ёсць у продажы
Дзімітрый Няхлюдаў, стомлены бяздзейным свецкім жыццём арыстакрат, раптам перажывае духоўнае ўзрушэнне падчас сустрэчы ў судзе са зняволенай прастытуткай Кацярынай Маславай, у мінулым — чулай і пяшчотнай дзяўчынай, якую ён сам калісьці спакусіў. Усвядоміўшы сваю віну ў зламаным лёсе Кацюшы, Няхлюдаў спрабуе ёй дапамагчы, але сутыкаецца з несправядлівасцю і крывадушнасцю, якія апанавалі грамадства на ўсіх яго ўзроўнях. Складаны шлях маральнага адраджэння галоўных герояў праходзіць праз дамы распусты і залы суда, кабінеты чыноўнікаў і турэмныя камеры, пецярбургскія тэатры і сібірскія арыштанцкія этапы.
Спалучэнне аналізу духоўных пошукаў персанажаў з рэалістычным апісаннем расійскага грамадскага жыцця канца XIX ст. робіць «Уваскрэсенне» — апошні раман Льва Талстога — маштабным мастацкім эксперыментам.  Аўтар  правярае на трываласць свае ўласныя філасофскія погляды шляхам сутыкнення іх з самой рэчаіснасцю.
Талстой, Л. М. Уваскрэсенне : [раман] / Леў Талстой ; пер. з рус. Андрэя Каляды. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 452 с.  ISBN 978-985-7210-99-2.
Год выдання
2021
Фармат
145х215 мм
Колькасць старонак
452
Вокладка
Цвёрдая
Вага (г)
580
Перакладчык
Андрэй Каляда
Мастак
Наталля Якуніна
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *