Галоўнае пытанне, што стаіць перад героямі трэцяй кнігі пра ведзьмара Геральта з Рывіі, — пытанне выбару. У барацьбе за ўласнае выжыванне і выжыванне свайго свету ў кожнага свая праўда, але што рабіць, калі разумееш, што ўсе праўды і ўсе істоты роўныя? Любы выбар можа аказацца памылкай, самы правільны выбар можа прывесці да жахлівых наступстваў, але найвялікшая памылка — увогуле не зрабіць выбару.
Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найлепшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Яго героі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.
Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Кроў эльфаў / Анджэй Сапкоўскі ; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 368 с. : іл. ISBN 978-985-7210-97-8.