А. Цыма. Прачынаюся ў Сібуі

Анна Цыма
ISBN: 9789857210862
Няма ў продажы
19,99 руб.
Сямнаццацігадовая Яна прыехала ў горад сваёй мары Токіа, прагнучы толькі аднаго — застацца там назаўсёды. Аднак праўду кажуць: «Бойцеся сваіх жаданняў». Неўзабаве дзяўчыну зацягвае ў вір квартала Сібуя — чароўнае кола, з якога няма выйсця. Пакуль маладзейшая версія Яны блукае па сталіцы Японіі, трапляючы ў незвычайныя сітуацыі і шукаючы дарогу дадому, дваццацічатырохгадовая Яна ў Празе вывучае япаністыку, шчыруе, каб атрымаць стыпендыю ў Токіа, і разам са старэйшым таварышам па вучобе ламае галаву над перакладам японскага апавядання. Лёс ягонага аўтара, напаўзабытага пісьменніка Кавасіты, будзе мець уплыў на падзеі значна большы, чым маглі б чакаць абедзве Яны...

Напісаны чытэльна, свежай размоўнай мовай раман чэшскай япаністкі Анны Цымы — гэта гісторыя пра пошук дарогі да культуры, непадобнай да тваёй уласнай, пра неадназначнасць рэальнага свету і пра аблуднасць мары, якая здзяйсняецца.
Цыма, А. Прачынаюся ў Сібуі : [раман] / Анна Цыма ; пер. з чэшск. Сяргея Лісіцы. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 364 с. : іл.  ISBN 978-985-7210-86-2.
Год выдання
2021
Фармат
130х200 мм
Колькасць старонак
364
Вокладка
Цвёрдая
Вага (г)
410
Перакладчык
Сяргей Лісіца
Рэдактар
Марыя Мартысевіч
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *