Мідгаард. Для насельнікаў гэтай планеты мы – істоты з рыбінымі вачыма. Там ідзе вайна багоў, а дэміургі-самазванцы разводзяць сады лютасці, што квітнеюць у змроку зла. Там чэзнуць найноўшыя зямныя тэхналогіі, а чалавек павінен выйсці на бой са сваімі кашмарамі. Абсалютна адзін...
Фантастычная сага з чатырох кніг польскага пісьменніка Яраслава Гжэндовіча напісана з размахам, дастойным твораў Дж. Толкіна і Дж. Р. Р. Марціна, Р. Жэлязнага і У. Ле Гуін. Яе адрознівае тонкае спалучэнне элементаў навуковай фантастыкі з жанрам «фэнтэзі».
Раман Яраслава Гжэндовіча — выдатны ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце.
Гжэндовіч, Я. Гаспадар Ледзянога Саду : Том 2 / Яраслаў Гжэндовіч ; пер. з пол. М. А. Пушкінай, А. У. Пятровіч. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 510 с. ISBN 978-985-7210-61-9.