Гэтая фантастычная сага з чатырох кніг напісана з размахам, дастойным твораў Дж. Толкіна і Дж. Р. Р. Марціна, Р. Жэлязнага і У. Ле Гуін. Яе адрознівае тонкае спалучэнне элементаў навуковай фантастыкі з жанрам «фэнтэзі». Галоўны герой Вука Дракайнен прыбывае на планету Мідгаард, каб даведацца пра лёс навуковай місіі і вярнуць яе на Зямлю. Тут пануюць сярэднявечныя парадкі і магія, і Дракайнена чакаюць незвычайныя здарэнні і павароты лёсу...
Раман Яраслава Гжэндовіча — выдатны ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце.
Гжэндовіч, Я. Гаспадар Ледзянога Саду : Том I / Яраслаў Гжэндовіч ; пер. з пол. М. А. Пушкінай, А. У. Пятровіч. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 436 с. ISBN 978-985-7210-21-3.