І. Данеўская. Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц

Рэкамендуем
Ірына Данеўская
ISBN: 9789857165759
Няма ў продажы
29,99 руб.

Гістарычны раман-эпапея Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла – адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.

Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны...

Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.

Данеўская, І. Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага / Ірына Данеўская ; пер. з укр. Н. Бабінай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 684 с.   ISBN 978-985-7165-75-9.
Год выдання
2018
Фармат
145х215 мм
Колькасць старонак
684
Вокладка
Цвёрдая
Вага (г)
890
Перакладчык
Наталка Бабіна
Мастак
Мікола Койдан
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *