Ж. Сарамагу. Пячора

Рэкамендуем
Жазэ Сарамагу
ISBN: 9789857210275
Няма ў продажы
19,99 руб.
  «Пячора» — раман знакамітага партугальскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1998 года Жазэ Сарамагу (1922–2010). У творы пісьменнік звярнуўся да міфа аб пячоры Платона. На беларускую мову кнігу пераклала Галіна Мітраховіч.

  Сям’я вясковых ганчароў прадае свой посуд у аграмадным Цэнтры, дзе людзі жывуць, працуюць, наведваюць крамы. Але іх вырабы не патрэбны ў горадзе — посуд перасталі пакупаць. Хутка і ганчары становяцца жыхарамі Цэнтра. Пераезд памяняе жыццё цэлай сям’і. Сарамагу Творчасць пісьменніка злучае ў сабе элементы традыцыйнага еўрапейскага рэалізму і магічнага рэалізму такіх аўтараў-лацінаамерыканцаў, як Габрыель Гарсія Маркес і Марыа Варгас Льёса, а таксама спалучае ў творах багатае барока і мадэрнізм з яго пазбяганнем звычайнай пунктуацыі, як у Хорхе Луіса Борхеса ці Хуліа Картасара. Сарамагу зарэкамендаваў сябе як творчы і іранічны апавядальнік. Песімістычны і сур’ёзны, ясны і элегантны — так, па версіі брытанскай газеты The Independent, можна ахарактарызаваць стыль партугальскага пісьменніка.

Сарамагу, Ж. Пячора : [раман] / Жазэ Сарамагу ; пер. з партуг. Галіны Мітраховіч. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 340 с. — (Cерыя «Noblesse Oblige»).  ISBN 978-985-7210-27-5.
Год выдання
2019
Фармат
145х215 мм
Колькасць старонак
340
Вокладка
Мяккая з загібамі
Вага (г)
460
Серыя
Noblesse Oblige
Перакладчык
Галіна Мітраховіч
Рэдактар
Кацярына Маціеўская
Мастак
странгоўскі
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *