Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 76 00
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Ф. Чарнышэвіч. Надбярэзінцы

- 12 %
Фларыян Чарнышэвіч
ISBN: 9789857165148
Ёсць у продажы
14,90 руб.
16,90 руб.

«НАДБЯРЭЗІНЦЫ» — неверагодна цікавы раман у трох частках Фларыяна Чарнышэвіча, польскага пісьменніка, які паходзіў з Беларусі. Гэтая авантурна-меладраматычная эпапея апавядае пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911–1920 гадах.

Раман Чарнышэвіча атрымаў высокія, узнёслыя водгукі ад польскіх інтэлектуалаў. Нобелеўскі лаўрэат Чэслаў Мілаш ставіў «Надбярэзінцаў» у адзін шэраг з «Панам Тадэвушам» Адама Міцкевіча і «Патопам» Генрыка Сянкевіча, а Міхал Крыспін Паўлікоўскі называў твор Чарнышэвіча «эпасам засцянковай шляхты», наўпрост параўноўваючы яго па сіле гучання з «Ціхім Донам» Міхаіла Шолахава.


Фларыян Чарнышэвіч (1900–1964) нарадзіўся на Бабруйшчыне. Належаў да дробнай засцянковай шляхты. Браў удзел у польска-расійскай вайне 1919–1920 гадоў. У 1924 годзе эміграваў у Аргентыну, дзе правёў рэшту жыцця, цяжка працуючы на мясабойні. Аўтар чатырох раманаў: «Надбярэзінцы» (Nadberezyńcy, 1942), «Віцёк Жывіца» (Wicik Żywica, 1953), «Лёс пасынкаў» (Losy pasierbów, 1958) і «Хлопцы з Навашышак» (Chłopcy z Nowoszyszek, 1963). 


Чарнышэвіч Ф. Надбярэзінцы : раман у трох частках, заснаваны на рэаль­ных падзеях / Фларыян Чарнышэвіч ; пер. з пол. К. С. Маціеў­скай [і інш.] ; пад рэд. М. А. Мартысевіч. — Мінск : А. М. Янушке­віч, 2017. — 664 с. ISBN 978­-985-­7165-­14-­8.
Год выдання
2017
Фармат
145х215 мм
Колькасць старонак
664
Вокладка
Мяккая
Вага (г)
720
Перакладчык
Марына Шода, Ганна Янкута, Алена Пятровіч, Кацярына Маціеўская
Рэдактар
Марыя Мартысевіч
Мастак
Прадмова Алеся Пашкевіча
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *