«Снегавая легенда» — зборнік аднаго з найвыбітнейшых шведскіх паэтаў ХХ стагоддзя Вернэра Аспенстрэма. Кніга выйшла ў Швецыі ў 1949 годзе і мела вялікі поспех у чытачоў і крытыкаў. Адначасова з мовай сімвалаў, звычайнай для шведскай паэзіі 1940-х гадоў, у гэтых вершах назіраецца набліжэнне да больш простых і канкрэтных вобразаў, уласных перажыванняў, штодзённых назіранняў, уражанняў ад прыроды і тыповых у далейшай творчасці паэта гумарыстычных мініяцюр.
Аспенстрэм, В. Снегавая легенда : [вершы] / Вернэр Аспенстрэм ; пер. са швед. Алесі Башарымавай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 56 с. ISBN 978-985-7210-96-1.