І. Ліндэ. 29 недасланых лістоў

Іда Ліндэ
ISBN: 9789857165650
Няма ў продажы
3,49 руб.

У шведскiм алфавiце 29 лiтар. Словы складаюцца з лiтар, а лiсты – са словаў. Калi 29 лiтар дастаткова, каб утварыць бясконцае мноства слоў, 29 лiстоў дастаткова, каб перадаць усю эмацыянальную палiтру кахання, страты і гульняў памяцi.

У зборнiку вершаў шведскай паэткi i пiсьменнiцы Iды Лiндэ няпэўна ўсё: i «я», i «ты» (цi гэта адное i тое ж «ты» ва ўсiх «лiстах»? цi не размаўляе аўтар часам з уласным «я»?), i тыя падзеi, пра якiя вядзецца размова (цi гэта ўсё рэальныя падзеi?). Падаецца, што гэтая татальная няпэўнасць i ёсць галоўным правiлам гульнi, да якой запрашаецца чытач. Менавiта ён павiнен скласцi пазл, упiсаць свае радкi памiж радкамi аўтара – i праз тое атрымаць сваю ўласную гiсторыю.

Ліндэ, І. 29 недасланых лiстоў : вершы / Iда Лiндэ ; пер. са швед. Н. С. Паваляевай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 32 с.  ISBN 978-985-7165-65-0.

Год выдання
2018
Фармат
130х200 мм
Колькасць старонак
32
Вокладка
Мяккая
Вага (г)
180
Перакладчык
Наталля Паваляева
Мастак
Наталля Паваляева
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *
Спадарожныя тавары