Зборнік лаўрэата прэміі «Залаты апостраф-2014» складаюць вершы пра ўнутраны свет жанчыны, унучкі вёскі і сучаснай гараджанкі, якая месіць мову, як цеста для піражкоў з чырвоным ягадным варэннем, каб забаць іх з сабой у парк, на прыроду. І на пледзе, падобным да карычневага футра мядзведзя, гартаць разам з ветрам кніжку, назіраць за палётам матылька і смакаваць па кавалачках — па складах і асобных словах — слодыч мяккай матчынай мовы.