Гісторыя і non-fiction

Розничная цена
Ад
Да
Аўтар
Год выдання
Фармат
Вокладка
Вага (г)
Ад
Да
160
345
530
715
900
- 13 % Навінка
Н. Поваляева. Сара Даниус: мода в литературе и литература в моде
Сара Даниус (1962–2019) — профессор эстетики и литературоведения, первая женщина, занявшая пост постоянного секретаря Шведской академии, и одна из ключевых фигур в культурной жизни современной Швеции. В данной книге исследуется то, как в научных трудах, эссеистике и сарториальных практиках Сары Даниус соединились два главных интереса ее жизни — литература и мода.
Год выдання: 2021
Фармат: 145х200 мм
Колькасць старонак: 148
12,99 руб.
14,99 руб.
Няма ў продажы
- 18 % Рэкамендуем
М. Жбанкоў. SloMo: Хатняя крытыка культурнага дызайну
Новая кніга Максіма Жбанкова — суплет пярэстых (стылістычна і моўна) тэкстаў, аб’яднаных агульнай тэмай: айчынная культура мінулага дзесяцігоддзя і яе падставовыя праявы. Аўтар, як заўжды, аджыгае ды інцярэснічае. Шукае кідкія маркеры для персон і сітуацый. Пазначае паходжанне новых герояў і даследуе тэхнікі беларускага поспеху. Тлумачыць адхіленні і паталогіі. Запрашае да спрэчак і нязгоды. Адбудоўвае прастору крытычнага мыслення — для тых, хто хоча большага і робіць нечаканае.

Для тых, хто хоча выбудаваць культурную будучыню.
Год выдання: 2021
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 204
13,99 руб.
16,99 руб.
Няма ў продажы
В. Ракіцкі. Беларускі тэатр на скрыжаванні лёсаў і эпох
Кніга вядомага беларускага крытыка і тэатразнаўца  Вячаслава  Ракіцкага  — гэта зборнік яго артыкулаў, у якіх занатаваны тэатральны працэс у Беларусі, прааналізаваны многія  цікавыя мастацкія з’явы, уласцівыя  нацыянальнай  сцэне на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў. Складзеныя ў храналагічным парадку рэцэнзіі, праблемныя артыкулы, творчыя партрэты майстроў сцэны даюць уяўленне пра шлях айчыннага тэатра ў найноўшай гісторыі Беларусі — у часы развітання з савецкай эпохай і з яе ідэйна-эстэтычнымі вымярэннямі да пошукаў сваёй нацыянальнай адметнасці, судакранання з еўрапейскім мастацкім кантэкстам пасля вяртання незалежнасці краіны.
Год выдання: 2021
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 522
54,99 руб.
Няма ў продажы
Р. Сэмкіў. Як пісалі класікі
Сярод сусветна вядомых пісьменнікаў ёсць тыя, якія вырашылі падзяліцца сакрэтамі свайго поспеху і напісалі кнігі пра тое, як пісаць добра. Гэтае выданне пазнаёміць вас з поглядамі на мастацкую творчасць мегапапулярных Агаты Крысці, Джорджа Оруэла, Рэя Брэдберы, Курта Вонегута, а таксама блізкіх па часе Мілана Кундэры, Марыа Варгаса Льёсы і Умберта Эка. Чаму яны пісалі? Як яны гэта рабілі? І як на самай справе сталі паспяховымі? Гэта — зборнік практычных парад, якія пацверджаны прызнаннем чытачоў па ўсім свеце.

Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 224
16,99 руб.
Няма ў продажы
М. Волкаў. Артылерыя Нясвіжскага замка
Артылерыя Нясвіжскага замка – унікальная з’ява ў гісторыі ўзбраення і ліцейнага мастацтва Беларусі. Гарматы, выкананыя ў канцы 16 – пачатку 17 ст. па замове магната Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, выконвалі не толькі практычную ролю як зброя, але сталі ўзорам шыкоўнага дэкаратыўнага аздаблення. Мікола Волкаў у сваёй кнізе ўдала спалучыў аналіз тэхнічных і баявых характарыстык  нясвіжскай артылерыі з расповедам пра іх прымяненне ў абароне радзівілаўскага замка, удзел у жыццядзейнасці магнацкага роду, пра іх далейшы пакручасты лёс і сучасны стан захавання ў еўрапейскіх музеях. Гэтая кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім аматарам вайсковай справы і ваеннага мастацтва. Упершыню на падставе глыбокага навуковага вывучэння разнастайных крыніц чытач атрымлівае цудоўную магчымасць азнаёміцца з новай старонкай у жыцці Радзівілаў і славутага Нясвіжскага замка.
Кніга ў шыкоўнай мяккай вокладцы насычана каляровымі фотаздымкамі і ілюстрацыямі, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.
Год выдання: 2015
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 188
12,99 руб.
Няма ў продажы
Вілейскі павет. Выпуск 4
«Вілейскі павет» — гісторыка-краязнаўчы гадавік, які знаёміць з гісторыяй пэў нага краю — Вілейшчыны. Гэта мясціны, якія гістарычна ўваходзілі ў больш вялікі і старажытны рэгіён — Віленшчыну. Пра людзей і падзеі на гэтых тэрыторыях і расказваюць аўтары гадавіка. На старонках выдання вы пазнаёміцеся з даследаваннямі А. Сцебуракі, В. Жыбуля, А. Капцюга і інш. У выпуску прадстаўлены матэрыялы С. Макарэвіча, В. Тонкавіча, А. Данільчык, у якіх раскрываецца гісторыя Вілейшчыны ў міжваенны перыяд. Таксама тут апублікаваны шэраг іншых тэкстаў.

Сяргей Макарэвіч расказаў пра некалькі эпізодаў з жыцця паэта Максіма Танка. Апошні ў 1939 годзе быў накіраваны ў Вілейку на працу ў абласной газеце. Сюды ён прыехаў з нявестай, з якой тут і ажаніўся. Але не толькі прыемнымі момантамі запомнілася Танку Вілейку: яму і яго блізкім пагражалі рэпрэсіі. Але знайшоўся заступнік, які выратаваў паэта.

Архівіст Віктар Жыбуль працягвае публікаваць спадчыну нашаніўца Вульфа Сосенскага. На гэты раз ён знайшоў успаміны Сосенскага, якія ахопліваюць перыяд з 1892 да 1939. Гэта “суб’ектыўная хроніка Даўгінава”. Ілля Бутаў, адшукаўшы згадкі пра цудотворны абраз з царквы ў вёсцы Пахомава, пачаў шукаць сам абраз. Праблема ў тым, што вёска знікла больш за сорак гадоў таму — яе затапілі падчас будаўніцтва Вілейскага вадасховішча. А жыхароў рассялілі. Бутаў пачаў збіраць звесткі пра Пахомава ў дакументах, расшукваў колішніх вяскоўцаў. Яму ўдалося правесці цэлае расследаванне.

Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 268
13,99 руб.
Няма ў продажы
О. Помалейко. Витебская община сестер милосердия (1892-1917 гг.)
Перед вами – первое комплексное исследование деятельности Витебской общины сестер милосердия, выполненное минской исследовательницей Ольгой Помалейко. В научный оборот впервые введен значительный пласт архивных и музейных документов. Хронологические рамки исследования охватывают почти весь период существования в Витебске общины сестер милосердия. Нижняя граница – 1892 г., дата основания общины; верхняя – 1917 г., когда в результате бурных потрясений община перестала существовать.
Год выдання: 2015
Фармат: 145х200 мм
Колькасць старонак: 302
18,99 руб.
Няма ў продажы
У гэтым раздзеле прадстаўлены кнігі ў жанры non-fiction, у прыватнасці, па гісторыі Беларусі і суседніх краін. Але не толькі - тут вы знойдзеце нашы выданні для самаразвіцця, кулінарныя кнігі, публіцыстыку і інш.