Сяргей Макарэвіч расказаў пра некалькі эпізодаў з жыцця паэта Максіма Танка. Апошні ў 1939 годзе быў накіраваны ў Вілейку на працу ў абласной газеце. Сюды ён прыехаў з нявестай, з якой тут і ажаніўся. Але не толькі прыемнымі момантамі запомнілася Танку Вілейку: яму і яго блізкім пагражалі рэпрэсіі. Але знайшоўся заступнік, які выратаваў паэта.
Архівіст Віктар Жыбуль працягвае публікаваць спадчыну нашаніўца Вульфа Сосенскага. На гэты раз ён знайшоў успаміны Сосенскага, якія ахопліваюць перыяд з 1892 да 1939. Гэта “суб’ектыўная хроніка Даўгінава”. Ілля Бутаў, адшукаўшы згадкі пра цудотворны абраз з царквы ў вёсцы Пахомава, пачаў шукаць сам абраз. Праблема ў тым, што вёска знікла больш за сорак гадоў таму — яе затапілі падчас будаўніцтва Вілейскага вадасховішча. А жыхароў рассялілі. Бутаў пачаў збіраць звесткі пра Пахомава ў дакументах, расшукваў колішніх вяскоўцаў. Яму ўдалося правесці цэлае расследаванне.