Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 76 00
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Мінскі магістрат і гарадская рада ў дакументах. 1919-1920 гг.

ISBN: 9789857210701
Няма ў продажы
64,90 руб.
Пратаколы пасяджэнняў мінскага магістрата і гарадской рады найбольш поўна з вядомых дакументаў структур мясцовага самакіравання асвятляюць пытанні дзейнасці органаў польскай улады ў горадзе ў 1919–1920 гг. У іх адлюстравана арганізацыйная структура, асабовы склад, асноўныя напрамкі дзейнасці, пытанні ўзаемадзеяння магістрата з польскай ваеннай уладай і органамі грамадзянскай адміністрацыі. Асаблівае значэнне яны маюць
для вывучэння рэалій паўсядзённага жыцця жыхароў Мінска і яго ваколіц.

На сённяшні дзень стан захаванасці большасці з матэрыялаў мінскага магістрата нездавальняючы: танная папера, прызначаная для стварэння копій дакументаў, з-за ветхасці стала ломкай і пачала крышыцца, а выгаранне чарніл
прывяло да таго, што частка тэкстаў не чытаецца. Усё гэта пагражае стратай унікальных дакументальных крыніц. Таму адной з галоўных мэт дадзенага зборніка стала іх выратаванне і ўвядзенне ў шырокі навуковы зварот.

Ёсць іменны, геаграфічны і прадметны паказальнікі.

Кніга разлічана на прафесійных даследчыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ХХ стагоддзя.
Мінскі магістрат і гарадская рада ў дакументах (1919–1920 гг.) / Падрыхт. да друку, прадм. і камент. А. Г. Дашкевіч, А. А. Скеп’ян ; пер. з пол. А. А. Скеп’ян. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2020. — 396 с., [16] арк. іл. + карта.  ISBN 978-985-7210-70-1.
Колькасць старонак
396
Укладальнік
Алена Дашкевіч, Анастасія Скеп'ян
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *