Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу.
«(Не)расстраляныя» — кніга з гісторыямі жыцця васямнаццаці пісьменнікаў, іхнімі абранымі творамі ды ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню.
(Не)расстраляныя / Васіль Дранько-Майсюк [і інш.] ; уклад. Сяргей Будкін, Віктар Жыбуль. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 442 с. : іл. ISBN 978-985-7210-69-5.