С. Шапран. Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія

Рэкамендуем
Сяргей Шапран
ISBN: 9785000760451
Ёсць у продажы
Паэтам Беларусі называў яго Васіль Быкаў. Пімен Панчанка пісаў: «Помніце, я заўсёды верыў і веру і ўсюды сцвярджаю, што Вы — адзіны па-сапраўднаму таленавіты, арыгінальны і патэнцыяльна вялікі паэт…». Генадзь Бураўкін гаварыў, што ягонае імя павінна знаходзіцца ў адным шэрагу з найлепшымі еўрапейскімі творцамі. Размова пра Уладзіміра Някляева, пра якога Яўген Еўтушэнка пісаў: «Паэт у Беларусі — гэта таксама больш, чым паэт». А Рыгор Барадулін характарызаваў наступным чынам: «Адкрыты, як абсяг, замроены, як далягляд, заглыблены, як час… Інтэлектуал і багемшчык, эпікурэец і аратай на ўдзірванелых загонах нашае паэзіі. Наватар і дасведчаны традыцыяналіст, артыст перад аўдыторыяй і роспачны дапытнік сам з сабою… Радок Някляева, голас Някляева, манеру жыць і тварыць не зблытаеш ні з кім».
Паэту Уладзіміру Някляеву, яго манеры жыць і тварыць прысвечана гэтая кніга.
Шапран, С. У. Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія / Сяргей Шапран. — Смаленск : Інбелкульт, 2018. — 428 с., [48] л. іл. : іл.  ISBN 978-5-00076-045-1.
Год выдання
2018
Фармат
170х240 мм
Колькасць старонак
428
Вокладка
Цвёрдая
Вага (г)
1020
Рэдактар
Уладзімір Магер
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *