Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 7 600
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

М. Мартысевіч. Сарматыя

Марыя Мартысевіч
ISBN: 9789857165827
Ёсць у продажы
8,20 руб.
У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо «Сарматыя» — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў ІІІ–IV ст. н. э. Праз тузін стагоддзяў ад іх пачала весці свой род шляхта Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адмяжоўваючыся такім чынам ад сялянскага саслоўя. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгулле гэтага «старога добрага шляхецкага сарматызму» ў Беларусі ХХІ стагоддзя.
Мартысевіч, М. Сарматыя : паэма / Марыя Мартысевіч. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 44 с. : іл.  ISBN 978-985-7165-82-7.
Год выдання
2018
Фармат
130х200 мм
Колькасць старонак
44
Вокладка
Мяккая
Вага (г)
90
Мастак
Юлія Рудзіцкая
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *
Пан Вітаўт Пакшывецкі, кіраўнік рыцарскага клюбу «Грунвальд наш!»
25.01.2019
Это просто у неё сармата нормального не было.
Борис из кофейни
25.01.2019
«Сарматия» – это что-то изумительное! Чудо какое-то расчудесное. Когда я читаю эти стихи на мове, я будто бы чувствую вкус того пряного смузи, на который они могли бы вдохновить нашего бариста.
https://ulej.by/project?id=438109
Адэля (гімназія №23)
25.01.2019
Я падсела на гэты серыял.
https://ulej.by/project?id=438109
Виктория
25.01.2019
Я уважаю белорусский язык и каждый вечер стараюсь показывать ребёнку «Калыханку» – ведь мы все-таки живем в нашей прекрасной Беларуси и это все своё, родное… Но я не понимаю: зачем так коверкать речь? Все эти «зь», «ня»? «Няўсьцерп», «сьцягно», «трэнас», «распуста»... В школе нас этому не учили. Не смогла дочитать до конца, извините.
https://ulej.by/project?id=438109
Невядомы
25.01.2019
«Гэтая, з дазволу сказаць, «Сраматыя» – самае гнюснае, што з’яўлялася на нашай спеўнай, мілагучнай мове ў ХХІ стагоддзі. Мала таго, што аўтарка са смакам плюе ў глыбокі калодзеж беларускай шляхецкай годнасці, мала таго, што яна неабазнаная ў слаўнай гісторыі нашага шматпакутнага краю і абыходзіць маўчаннем здзяйсненні такіх волатаў Вялікага Княства як Канстанцін Астрожскі, Леў Сапега або Тадэвуш Рэйтан – яна дазваляе сабе ўжываць у вершах крэпкія слоўцы, запазычаныя з мовы адной суседняй дзяржавы, якія я – мужчына! – ніколі не прамоўлю нават у мужчынскім таварыстве!!! Гераіня паэмы (якую паэтка яўна спісала са сваёй сумнеўнай асобы) – грубая, няўклюдная, відавочна непрыгожая, не першай свежыні, да таго ж, зняважлівая да сарматаў і ўсяго сармацкага кабецінка ў, як прынята цяпер казаць, «актыўным пошуку». Нядзіўна, што яна кончыла так, як яна кончыла. Хочацца параіць розным марыям мартысевіч, каб пахутчэй выйшлі замуж, панараджалі дзетак і супакоіліся. Мо тады паразумнеюць і спасцігнуць, у чым палягае сапраўднае жаночае шчасце».

https://ulej.by/project?id=438109
Ян ЗЗахмялеўскі
25.01.2019
Цені сармацкіх продкаў

Самае страшэннае, калі за патрыятычную справу бяруцца невукі, якія не ўсведамляюць не толькі сусветнай гісторыі, але і блытаюцца ў элементарных праявах усласнай культуры. Уяўляць Сарматыю як нейкі рамантычны і міфалагічны ўрывак нашай гісторыі могуць толькі тыя людзі, якія амаль нічога аб гэтым не ведаюць. Іранамоўная Сарматыя насамрэч існавала ў сярэднім і ніжнім Падняпроўі пасля скіфаў і перад готамі. Увогуле сармацка-фракійскае этнічнае ўзаемадзеянне і нарадзіла этнас, які стаў субстратам дзеля ўтварэння ўкраінскай нацыі. Усё гэта вельмі сур’ёзна і насамрэч гістарычна (акадэмічная навука ўсё гэта дакладна ведае, іншая справа, што па палітычных прычынах не заўсёды прызнаецца ў гэтым). Безумоўна паэт можа і не павінен усяго гэтага ведаць, але паэт ці той хто мроіць сябе паэтам павінен такія рэчы калі не ведаць, дык адчуваць трэцім вокам. Сармацкая гісторыя ўвогуле вельмі складаная, цяжкая, падвергнутая рэзекціі (заўвага для спадарыні Мартысевіч: “рэзекцыі”, а не “эрэкцыі”!!!).

Увогуле я павінен прызнацца, што я, стары дурань, набываючы гэту кнігу, купіўся на гучную назву, якая заўсёды мяне прываблівала, і на таленавітую вокладку (мая павага мастаку), але самі віршы прывялі мяне ў ступар. Падлеткавая лексіка, незразумелае жыццяўяленне, мова худзенькая ды вартая жалю, быццам бы яна толькі што выйшла з канцлагеру з малюнка М. Савіцкага і накіравалася наўпрост у гатэль “Орбита”.

Выснова: як казаў знакаміты мытнік у вядомым фільме: “За дзяржаву крыўдна”. Бо гэта ўжо не Сарматыя, а самая сапраўдная Сраматыя.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=371865956959406&id=100024080144452
Міхал Бараноўскі
25.01.2019
Як катэгарычна не спадабалася мне ідэя Вайшнорыі з яе бутафорнай міфалогіяй, так арганічна была прынята Сарматыя - такая сабе паралельная Беларусь, якая зараз не фіксуецца на ўзроўні матэрыяльнага свету, але прысутная на ўзроўні няўлоўных маркераў, якія адлюстроўваюць нашую інакшасць і самасць.

Адрознасць ад іншых, якую не ўсведамляем сабе, але можам паспрабаваць ухапіць вачыма старонняга назіральніка - напрыклад у стане падваення асобы, што ў выпадку аўтаркі і ўмоў напісання "Сарматыі" гучыць асабліва двухсэнсоўна.

Гераіня не толькі чужынка, але і жанчына ў вачах каторай "патрыярхальныя патугі" сармата выглядаюць, як мінімум, анекдатычнымі. Падкрэслена жаночае бачанне тутэйшых рэалій, толькі надае вастрыні твору. Позірк не сапліва "бабскі" і не ваяўніча "феміністычны" падкупляе (ёсць у кнізе і мілыя сентыментальнасці і баявітыя рэзкасці) - так што крыць гэтыя выказванні застаецца няма чым.

Вітальнасці і, часам, нават жарсці дадае любоўная лінія - імпульсіўная, парадаксальная, ірацыянальная. Бадай, што праз яе, а што можа быць ірацыянальней за каханне, мы палюбляем і Сарматыю распавядальніцы, і сябе з усімі заганамі і моцай у "Сарматыі" нашай уласнай.

Прысутнасць жывой эмоцыі, рух гэтай эмоцыі ў тэксце - падштурхоўвае да суперажывання і стварае адчуванне рэальнасці, нягледзячы на ўмоўнасць прасторы, у якой разгортваецца дзеянне, а жывая, афарыстычная думка, толькі ўпэўнівае чытача, што так яно ўсё і ёсць, альбо... няхай яно так і будзе.

Я не падпішуся пад кожнай старонкай - да некаторых ёсць пытанні, але... гэтыя пытанні да паасобных вершаў, невіліруюцца цэльнасцю твора. Толькі па прачытанні кнігі Марыі Мартысевіч разумееш, наколькі не хапае сучбелліту паэмы як формы выказвання - магчымасці задаць перспектыву, а не апісання лакальна- асабістай ці вузкасацыяльнай з'явы. З гэтай задачай, мне падаецца "Сарматыя" спраўляецца выдатна.

Раю.

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10218712516709816&set=a.10205073914073274&type=3&hc_location=ufi
Віктар Шніп
25.01.2019
За некалькі дзёд да Новага года па пошце прыйшла кніга Марыйкі Мартысевіч “Сарматыя”, падпісаная Людміле. Прачытаў адразу. І яшчэ прачытаю. У кнізе— паэзія, якую я разумею і люблю. Праўда, асцюкамі ў душы заселі паскудныя словы, што на старонках 12 і 32. Спадзяюся, што яны выветрыцца, а зерне застанецца.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=2019140014788988&id=100000790271919
Уладзімір Някляеў
25.01.2019
Сармацкая love story

Калядная пошта прынесла кнігу Марыі Мартысевіч “Сарматыя”.

Паэма, якая стала гэтай кнігай, найлепшая з напісаных (а іх да “Сарматыі” было, па-мойму, дзве) Марыяй Мартысевіч – і далёка не апошняя ва ўсёй сучаснай беларускай паэзіі. Энергічнае, пругкае (не кручком вязанае) пісьмо: “З вогнішча – ліст. Вогнішча – як з куста. Яны мне сказалі, адна я вартая ста тых, што на шкоду заломваюць вецце рабіне. Сведкаў гэтулькі – не давялося кідаць у стаў: заўтра ставяць на стос пры старой касцельнай драбіне», – з рассыпанымі (зноў жа не бісерам) метафарамі: “Тут глыбіню ўсяго вымяраюць куфры, Найлепшыя дрэвы тут берагуць на крыжы», – выдыхнутымі радкамі: “Тут мужчыны – арэлі: яны ня ўмеюць кахаць, Але не кахаць яны таксама не ўмеюць» (а таму: «Я выбіраю сокала пры ягоным плячы”). І ўжо як бы палётным пяром выпісаны фінал гэтай сармацкай love story:

Кату, каб перш забіў, заплаці пабольш.
Мабыць, аднойчы б я згатавала боршч,
Стала б адрозніваць булку ад каравая.
Не, ты не плачаш – гэта асенні дождж
З вуснаў тваіх вусны мае змывае.
Кнігі ды рукапісы адашлі маім,
Можа, хоць гэтае не ператворыцца ў дым:
Хай чытачы рассудзяць, хто тут падсудны.
Перш чым зрабіцца ў акне тваім ромбам слюды,
Прысак мой ляжа ў зямлю і нацэдзіць вады
Для той самай блізкай да нашага дому студні.

Лішнія тут хіба чытачы, якія нешта там "рассудзяць". А, можа, і рассудзяць, хто іх ведае.

https://www.facebook.com/groups/bel.lit/permalink/274540029898115/?__tn__=H-R