Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 7 600
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Г. Навасельцава. Калі цябе спаткае казка...

Навінка
Ганна Навасельцава
ISBN: 9789857165735
Ёсць у продажы
6,90 руб.
Кніга складаецца з шэрагу аўтарскіх казак і казачных апавяданняў, дзе ўвасоблена мастацкая рэканструкцыя матываў і вобразаў з беларускага і сусветнага фальклору. Галоўнымі героямі выступаюць вядомыя чарадзейныя персанажы, міфалагічныя істоты, якія праходзяць дзівосныя выпрабаванні, спазнаюць сябе і вучацца разумець іншых. Казкатворчасць Ганны Навасельцавай уводзіць у свет цудаў, дзе трэба задумацца, чаму ліска-чарадзейка шкодзіць дзеду з бабай, што ставіць вышэй за дабрабыт незвычайны каток, на якія ўчынкі здатная сучасная Папялушка.
Адметная казачная рэчаіснасць зацікавіць аматараў літаратуры фентэзі рознага ўзросту. Зборнік будзе карысны пры вывучэнні беларускага фальклору і славянскай міфалогіі.
Навасельцава, Г. В. Калі цябе спаткае казка... : Зборнік сучасных казачных гісторый / Ганна Навасельцава. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 166 с.   ISBN 978-985-7165-73-5.
Год выдання
2018
Фармат
130х200 мм
Колькасць старонак
166
Вокладка
Мяккая
Вага (г)
280
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *