Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 7 600
Тэлефануйце!
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

І. Кадарэ. Хроніка ў камені

Навінка
Ісмаіль Кадарэ
ISBN: 9789857165452
Ёсць у продажы
11,90 руб.

Творчасць албанскага пісьменніка Ісмаіля Кадарэ, лаўрэата адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод — Міжнароднай Букераўскай прэміі 2005 года, шырока вядомая ва ўсім свеце. У рамане «Хроніка ў камені», які непасрэдна спрычыніўся да сусветнай славы аўтара, вачыма хлопца-падлетка паказаны яго родны горад Дзіракастра за часамі італьянскай і нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну. Гэта не толькі самы асабісты, але і самы лірычны твор жывога класіка албанскай і еўрапейскай літаратуры. 

Творчасць пісьменніка ўпершыню прадстаўляецца на беларускай мове. Пераклад Максіма Мудрова. 

Раман І. Кадарэ "Хроніка ў камені" ніколі не выдаваўся на рускай мове, як і на мовах нашых іншых суседніх народаў. 

Кадарэ, І. Хроніка ў камені : раман / Ісмаіль Кадарэ ; пер. з алб. Максіма Мудрова. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 216 с. ISBN 978-985-7165-45-2.
Год выдання
2017
Фармат
130х200 мм
Колькасць старонак
216
Вокладка
Мяккая
Вага (г)
230
Перакладчык
Максім Мудроў
Рэдактар
Наста Карнацкая
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *