Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 7 600
Тэлефануйце!
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Г. Г. Маркес. Каханне падчас халеры

Навінка
Габрыель Гарсія Маркес
ISBN: 9789857165438
Ёсць у продажы
17,90 руб.

Упершыню на беларускай мове

«Каханне падчас халеры» — раман знакамітага калумбійскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1982 года Габрыеля Гарсія Маркеса (1927—2014). Упершыню выйшаў з друку ў 1985 годзе.

Прыгажуня Фэрміна Даса адмовілася выйсці замуж за Флярэнтына Арысу, якога кахала. І пабралася шлюбам з іншым. Флярэнтына ж не траціў надзеі некалі падзяліць з каханай шчасце сумеснага жыцця. Праз пяцьдзясят тры гады, сем месяцаў і адзінаццаць дзён яго мара здзейснілася.

«Я ніколі не чытаў такой дзівоснай фінальнай часткі, такой сімфанічнай, упэўненай у сваёй дынаміцы і рытме, што плыве бы рачная лодка, а яе дасведчаны аўтар і штурман смела вядзе нас між небяспечнымі скептыцызмам і спачуваннем, па той самай рацэ, якую ўсе мы ведаем, і без яго навігацыі тут не будзе кахання…» — так узнёсла пра раман «Каханне падчас халеры» адгукнуўся на старонках The New York Times вядомы амерыканскі пісьменнік Томас Пінчан.

Габрыель Гарсія Маркес лічыцца найбольш яркім прадстаўніком «магічнага рэалізму» у сусветнай літаратуры. Самыя вядомыя яго творы — «Палкоўніку ніхто не піша» (1961), «Сто гадоў самоты» (1967), «Восень патрыярха» (1975), «Каханне падчас халеры» (1985). Адзін з найбольш чытаных празаікаў у свеце за апошнія пяцьдзясят гадоў.


Выходзіць у серыі "Noblesse Oblige - нобелеўскія лаўрэаты па-беларуску"

Маркес, Г. Г. Каханне падчас халеры : раман / Габрыель Гарсія Маркес ; пер. з ісп. Карласа Шэрмана. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 368 с. — (Cерыя «Noblesse Oblige»).  ISBN 978-985-7165-43-8.
Год выдання
2017
Фармат
145х215 мм
Колькасць старонак
378
Вокладка
Мяккая
Вага (г)
426
Серыя
Noblesse Oblige
Перакладчык
Карлас Шэрман
Укладальнік
Сяргей Макарэвіч
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *
Спадарожныя тавары