Л. Рублеўская. Дагератып

Людміла Рублеўская
ISBN: 9789857165117
Няма ў продажы
13,90 руб.

Новы гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып» мае незвычайную структуру: дзеянне Кнігі знешняга кола перацякае ў Кнігу ўнутранага кола, з сучаснасці ў гістарычнае мінулае з непаўторнай атмасферай дэкадансу.

У наш час маладая журналістка Сімка дапамагае разблытаць сямейныя таямніцы біёлагу Гальяшу. Выпадкова ў старой дзедавай кватэры яны знаходзяць дзённік. Перад іх вачыма паўстаюць загадкавыя падзеі з канца XIX стагоддзя...

Уладальнікі фотаатэлье ў правінцыйным беларускім мястэчку, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, разам з двума патрыятычна настроенымі студэнтамі выпраўляюцца фатаграфаваць этнаграфічную калекцыю ў злавесны маёнтак Жухавічы, гаспадара якога лічаць ваўкалакам. Далейшыя падзеі прымаюць самы нечаканы абарот...

Дэкаданс, готыка, хорар, бязлітасная чалавечая подласць і палкае каханне насуперак усяму - усё гэта вы знойдзеце ў "Дагератыпе".

Рублеўская, Л.І. Дагератып : дэкадансны раман / Людміла Руб­леў­ская. — Мінск : А.М. Янушкевіч, 2017. — 246 с. — (Літаратурная серыя «Шляхецкая чытанка»). ISBN 978-985-7165-11-7.
Год выдання
2017
Фармат
130х200 мм
Колькасць старонак
246
Вага (г)
320
Серыя
Шляхецкая чытанка
Мастак
Аўгіння Багдановіч
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *
Аляксей Малашчанка.
16.07.2017
Шыкоўнейшая рэч! Маст рыд ля кожнага беларуса!
Я ўпэўнены, што прыйдзе час, калі падобныя кнігі будуць праходзіць у школах. НА старонках рамана адбываецца пераасмысленне праблем, актуальных як для нашага грамадства, гэтак і для кожнага чалавека персанальна. Але гэта ўсё не навязліва - ніякага маралізатарства. Тым не меньш, кніга бярэ за душу, а часам і за горла.
Дамы будуць усцешаныя гісторыяй кахання (іх цэлых дзве), джэнтэльмены ацэняць круты экшэн, дэтэктыў. Ёсць і містычны элемент. Ваўкалакаў таксама цэлых два!
Усяго шмат, алі нічога не занадта!
Брава, пані Людміла!