У кнізе пра дзяўчынку Ёрдзіс шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр узгадвае сваё дзяцінства ў 50-х гадах у Швецыі. Ёрдзіс жыве ў адным з раёнаў Стакгольма Хагалундзе разам з мамай, татам, сястрой і бабуляй. Дзяўчынка распавядае нам пра розныя цікавыя здарэнні са свайго жыцця.
“ Вось тады я і прыдумала запісваць САМАЕ ЖАХЛІВАЕ, ШТО МОЖА ЗДАРЫЦЦА. І на першай паперцы я запісала: “Што я абсікаюся ў кіно”. Насамрэч мне было амаль прыемна, калі я гэта пісала – бо гэта ўжо здарылася. Але потым я пачала думаць пра тое, што было ў сто разоў горшым і жахлівейшым. І вось усе гэтыя паперкі я складвала ў шкатулку. На адной паперцы я напісала: “Што мы пераедзем”. На іншай: “Што памрэ мама”.