А. Блінец. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гг.

Андрэй Блінец
ISBN: 9789859034657
Няма ў продажы
5,99 руб.
У кнізе гісторыка Андрэя Блінца распавядаецца пра дзве ваенныя падзеі, якія аб’ядноўвае адно месца здарэння. Пад Клецкам у 1506 і 1706 гг. адбыліся бітвы, якія значна паўплывалі на гістарычнае развіццё Беларусі. Разгром крымскіх татар войскам Вялікага Княства Літоўскага ў жніўні 1506 г. з’яўляецца адной з найбольш славутых перамог у айчыннай гісторыі. Бітва паміж шведскімі і расійска-ўкраінскімі злучэннямі вясною 1706 г. стала кульмінацыяй баявых дзеянняў у Наваградскім ваяводстве падчас Вялікай Паўночнай вайны. У дадатках змешчаны шэраг малавядомых дакументаў XVI і XVIII стст., некаторыя з якіх друкуюцца ўпершыню.
Аб’ядноўвае гэтыя розныя бітвы толькі месца, дзе яны адбыліся — старажытны горад Клецк... Жывы, арыгінальны экскурс у гэтыя падзеі, створаны Андрэем Блінцом, нікога не пакіне абыякавым.
Блінец, А.У. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады / Андрэй Блінец. – Мінск : А.М. Янушкевіч, 2015. – 130 с. : іл. ISBN 978-985-90346-5-7.
Колькасць старонак
130
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *