Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 7 600
Тэлефануйце!
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Анатоль Трафімчык. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

Анатоль Трафімчык
ISBN: 9789859934025
Няма ў продажы
12,90 руб.

Лаўрэат Прэміі Францішка Багушэвіча 2015 года.
Анатоль Трафімчык паставіў перад сабою даволі відавочную, але гэтым і арыгінальную задачу: паглядзець на пачатак Другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў. Дзякуючы гэтаму даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне. Беларускі погляд на пачатак вайны дазваляе зрабіць цалкам новыя і нечаканыя высновы. Галоўная думка кнігі – Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі менавіта ў 1939 годзе, а не два гады пазней пасля нападу фашысцкай Германіі на СССР. Аўтар ушчэнт разбівае штампы пра “вызваленчыя” матывы ў палітыцы сталінскага Савецкага Саюза адносна Заходняй Беларусі, створаныя савецкай ідэалагічнай машынай. Вялікае месца ў выданні таксама адведзена рэакцыям грамадства на палітыку новай савецкай улады на заходнебеларускіх землях у першыя гады Другой сусветнай вайны.
Лёгкасць выкладання і сакавітасць жывой беларускай мовы дазволяць успрыняць гэтую кнігу самаму шырокаму колу чытачоў.

Трафімчык, А.В. 1939 год і Беларусь: забытая вайна / Анатоль Трафімчык. – Мінск : А.М. Янушкевіч, 2014. – 226 с. : іл. ISBN 978-985-99340-2-5.
Год выдання
2014
Фармат
145х200 мм
Колькасць старонак
226
Вокладка
Мяккая
Вага (г)
280
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *
Свірскі
04.12.2016
Ну што тут сказаць... варта чытаць
Каганец Віталь
04.12.2016
Нарэшце з'явілася праўдзівая кніга па-беларуску пра тое, што адбывалася тут у нас у 1939 годзе