Дзецям

Розничная цена
Ад
Да
Аўтар
М. Лундэ. Снежная сястра

НАЙЛЕПШЫ НАВАГОДНІ ПАДАРУНАК!

Прыгожая і кранальная калядная гісторыя, якая ўмомант стала сусветным бестселерам. Нарвежская пісьменніца Мая Лундэ разам з мастачкай Лісай Айсата стварылі чароўны свет, у якім знайшлося месца і цёплым пачуццям, і горкім сямейным перажыванням, і чаканню каляднага цуду, што заўсёды спраўджваецца. Любоў і сяброўства перамогуць боль ад страты — так вучыць нас гэтая гісторыя.


Выдатны падарунак на Каляды і Новы год для ўсіх, хто цэніць сучасныя арыгінальныя сюжэты ў дзіцячай літаратуры, пазбягае стэрэатыпаў і гатовы прымаць жыццё з усімі радасцямі і бедамі.

Год выдання: 2020
Фармат: 240x240 мм
Колькасць старонак: 192
Бэстсэлер
Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і вязень Азкабана

УЖО МОЖНА КУПІЦЬ!


Трэці раман з культавай серыі твораў англійскай пісьмен­ніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра ўпершыню выдаецца на беларускай мове.

Доўгія дванаццаць гадоў сумнавядомы вязень па імені Сірыус Блэк правёў у жахлівай крэпасці Азкабан. Яго лічылі адданым прыхільнікам Цёмнага Лорда Валдэморта, і ён быў асуджаны за забойства трынаццаці чалавек адным праклёнам. І вось ён уцёк. Вартаўнікі Азкабана чулі, як у сне Блэк мармытаў: «Ён у Хогвартсе… Ён у Хогвартсе». Няўжо ён прыйдзе па Гары?
Гары Потэр у небяспецы, хоць ён у школе магіі ў акружэнні сяброў. Але ж сярод іх можа быць здраднік.

Год выдання: 2021
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 456
34,99 руб.
Няма ў продажы
Навінка
Э. Мозэр. Дзівосныя гісторыі на дабранач

77 НОВЫХ ГІСТОРЫЙ на дабранач з ашаламляльнага свету Эрвіна Мозэра!

Дзік Энгельбрэхт захварэў, але доктар Крумкач ведае лекі для ўразлівага кабана. Бацюхны, пасярод зімы каціная сям’я Мурмяўлер засталася без хаты! На шчасце, дружалюбныя суседзі-краты прыходзяць ім на дапамогу і вырываюць утульную нару. Коцік з ліскай здзяйсняюць аварыйную пасадку і сустракаюць вялізнага снежнага чалавека,які клапатліва нясе іх дадому. Хто мае такіх сяброў, таму па плячы ўсе прыгоды, вялікія і маленькія!

У караценькіх тэкстах і неверагодных малюнках Эрвіна Мозэра дзеці ад чатырох гадоў знойдуць мноства ўсяго забаўнага і мудрага. І на душы зробіцца так цёпла і радасна, што хочаш не хочаш, а заснеш.

Эрвін Мозэр напісаў шмат маляўнічых кніг для дзяцей. Яго кнігі намінаваліся на Нямецкую прэмію за кнігі для дзяцей і юнацтва, пісьменнік адзначаны японскай прэміяй “Сава” і Літаратурнай прэміяй “Пацукалоў” горада Гамельн. Сёння гісторыі Эрвіна Мозэра ўвайшлі ў канон сусветнай дзіцячай літаратуры.

Год выдання: 2021
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 240
Навінка
Э. Мозэр. Неверагодныя гісторыі на дабранач

У ПРОДАЖЫ — З 25 СТУДЗЕНЯ!

88 ГІСТОРЫЙ з ашаламляльнага свету Эрвіна Мозэра!

Каты, мышы, тыгры, кенгуру ды іншыя вялікія і маленькія героі перажываюць прыгоду за прыгодай, знаходзяць сапраўдных сяброў, ствараюць неймаверныя машыны, пераходзяць пустыні, пераплываюць моры-акіяны і нават ляцяць у космас. Акрабаты цырка Кацціні паказваюць цуды эквiлібрыстыкі, мышка Ліманэла ўтаймоўвае леапарда, а адважны парсючок пераконвае ўсіх у сваёй мужнасці.

Эрвін Мозэр (1954–2017) — аўтар мноства маляўнічых кніг для дзяцей. Аўстрыйскі пісьменнік адзначаны шматлікімі літаратурнымі ўзнагародамі, у тым ліку прэміямі «Сава» (Японія) і «Пацукалоў» горада Гамельн, уганараваны знакам пашаны «За заслугі перад Венай». Яго творы неаднаразова намінаваліся на Нямецкую кніжную прэмію для дзяцей і юнацтва. Сёння гісторыі Эрвіна Мозэра ўвайшлі ў канон сусветнай дзіцячай літаратуры.
Год выдання: 2022
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 240
- 9 %
Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і Таемная зала

Другі раман з культавай серыі твораў англійскай пісьмен­ніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Упершыню выдаецца на беларускай мове.

Другі год навучання Гары Потэра ў Хогвартсе зноў багаты на жахі і пакуты – празмерна фанабэрлівы новы прафесар Гілдэрой Локхарт, прывід па імені Румза Міртл, што жыве ў жаночай прыбіральні, і недарэчная ўвага з боку малодшай Ронавай сястры Джыні Уізлі. Але ўсё гэта аказваецца драбязой, калі ўзнікаюць сапраўдныя праблемы і нехта – або нешта – пачынае ператвараць вучняў Хогвартса ў камень. Можа, гэта Драка Малфой, яшчэ агіднейшы, чым звычайна? А можа, гэта Хагрыд, чыё таямнічае мінулае ўрэшце раскрылася? Ці, можа, гэта той, каго ў Хогвартсе падазраюць найбольш… сам Гары Потэр?
Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 360
29,99 руб.
32,99 руб.
Навінка
А. Шэін. Сем камянёў

АБНОЎЛЕНАЕ ВЫДАННЕ!

Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін — той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
Год выдання: 2022
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 408
Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і філасофскі камень

Першы раман з культавай серыі твораў англійскай пісьмен­ніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Упершыню выдаецца на беларускай мове.

...Пакуль што для Гары Потэра магіі не існуе. Ён жыве з невыноснымі Дурслямі і іхнім жудасным сынам Дадлі. Пакоем Гары служыць маленькая камора пад лесвіцай, і адзінаццаць гадоў ніхто не святкуе яго дзень народзінаў. Але пасля сава прыносіць таямнічы ліст — запрашэнне ў неверагоднае месца пад назвай Хогвартс, Школу чарадзейства і магіі. Там хлопчык знаходзіць сяброў, адкрывае для сябе спартыўную гульню, у якой лятаюць на мётлах, і сутыкаецца з магіяй ва ўсім, ад вучобы да ежы. А яшчэ дазнаецца, што яго чакае вялікі лёс. Але для гэтага Гары мусіць выжыць… у супрацьстаянні.
Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 332
28,99 руб.
Няма ў продажы
Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і вязень Азкабана (м)

СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 16 КАСТРЫЧНІКА!


Трэці раман з культавай серыі твораў англійскай пісьмен­ніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра ўпершыню выдаецца на беларускай мове.

Доўгія дванаццаць гадоў сумнавядомы вязень па імені Сірыус Блэк правёў у жахлівай крэпасці Азкабан. Яго лічылі адданым прыхільнікам Цёмнага Лорда Валдэморта, і ён быў асуджаны за забойства трынаццаці чалавек адным праклёнам. І вось ён уцёк. Вартаўнікі Азкабана чулі, як у сне Блэк мармытаў: «Ён у Хогвартсе… Ён у Хогвартсе». Няўжо ён прыйдзе па Гары?
Гары Потэр у небяспецы, хоць ён у школе магіі ў акружэнні сяброў. Але ж сярод іх можа быць здраднік.

Год выдання: 2021
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 424
І. Бродскі. Балада пра маленькі буксір
Упершыню па-беларуску выходзіць кніга нобелеўскага лаўрэата па лiтаратуры Іосiфа Бродскага. Сiмвалiчна, што «Балада пра маленькi буксiр» была першай публiкацыяй знакамiтага рускага паэта ў сябе на радзiме – у далёкiм 1962 годзе. У вершы для дзяцей буксiр распавядае пра сваё цiкавае жыццё i прызначэнне.
Год выдання: 2022
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 40
- 9 %
Е. Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак

ВЫДАТНЫ МОЛАДЗЕВЫ РАМАН!


Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызнаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу. Дзеянне першай кнігі адбываецца ў сярэдняй школе аднаго з мікрараёнаў Мінска. У далейшым падзеі перанясуцца на філалагічны факультэт беларускага ўніверсітэта, экалагічны летнік і ў офіс сусветна вядомай беларускай IT-кампаніі.

Раман прызначаны для аўдыторыі young adult (16–25 гадоў), а таксама для ўсіх аматараў папулярнай літаратуры.

Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 448
19,99 руб.
21,99 руб.
О. Пройслер. Крабат: Легенда чорнага млына
У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэтая казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго радасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні дабра і зла, у якім кожны чалавек мусіць зрабіць цяжкі выбар. Таму што дабро хоць і мае сілу, але вызваліцца з пут зла і дамагчыся свабоды не так і лёгка.
Год выдання: 2021
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 248
Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і Таемная зала (м)

МЯККАЯ ВОКЛАДКА

Другі раман з культавай серыі твораў англійскай пісьмен­ніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра.

Другі год навучання Гары Потэра ў Хогвартсе зноў багаты на жахі і пакуты – празмерна фанабэрлівы новы прафесар Гілдэрой Локхарт, прывід па імені Румза Міртл, што жыве ў жаночай прыбіральні, і недарэчная ўвага з боку малодшай Ронавай сястры Джыні Уізлі. Але ўсё гэта аказваецца драбязой, калі ўзнікаюць сапраўдныя праблемы і нехта – або нешта – пачынае ператвараць вучняў Хогвартса ў камень. Можа, гэта Драка Малфой, яшчэ агіднейшы, чым звычайна? А можа, гэта Хагрыд, чыё таямнічае мінулае ўрэшце раскрылася? Ці, можа, гэта той, каго ў Хогвартсе падазраюць найбольш… сам Гары Потэр?
Год выдання: 2021
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 352
- 22 %
Н. Ясмінска. Пацеркі і кроплі
«Пацеркі і кроплі» — неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.

Гэтая кніга — для дапытлівых дзяцей. Яны пазнаюць у галоўным героi сябе цi сваіх сяброў. Тых, у каго ёсць ўлюбёны сон з пахам мятных ляндрынак, хто марыць вынайсці шампунь для думак і хто чуе ў вуркатанні ката гук марскіх хваляў.
Гэтая кніга — для ўдумлівых дарослых. Таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства — такое лёгкае і бесклапотнае, напоўненае дзіўнымі прыгодамі. І вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі схованку пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.
Год выдання: 2018
Фармат: 210х290 мм
Колькасць старонак: 76
13,99 руб.
17,99 руб.
Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і філасофскі камень (м)

МЯККАЯ ВОКЛАДКА

Першы раман з культавай серыі твораў англійскай пісьмен­ніцы Дж. К. Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра.

...Пакуль што для Гары Потэра магіі не існуе. Ён жыве з невыноснымі Дурслямі і іхнім жудасным сынам Дадлі. Пакоем Гары служыць маленькая камора пад лесвіцай, і адзінаццаць гадоў ніхто не святкуе яго дзень народзінаў. Але пасля сава прыносіць таямнічы ліст — запрашэнне ў неверагоднае месца пад назвай Хогвартс, Школу чарадзейства і магіі. Там хлопчык знаходзіць сяброў, адкрывае для сябе спартыўную гульню, у якой лятаюць на мётлах, і сутыкаецца з магіяй ва ўсім, ад вучобы да ежы. А яшчэ дазнаецца, што яго чакае вялікі лёс. Але для гэтага Гары мусіць выжыць… у супрацьстаянні.
Год выдання: 2021
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 320
17,99 руб.
Няма ў продажы
С. Холе. Лета Гармана

Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з «чужога часу» і прывозяць кожнае лета з сабою «раматус, артрыт і міндальны пірог». Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
Знакаміты нарвежскі пісьменнік і ілюстратар Стыян Холе стварыў дзіўны свет, у якім яркія візуальныя вобразы і сур’ёзны і разам з тым просты тэкст пераплятаюцца ў адзінае дзівоснае цэлае.


Гэтая кніга здабыла мноства прызоў і прэмій на розных кніжных выставах для дзяцей, уключаючы самую прэстыжную - Балонскую 2007 года. Твор перакладзены на 18 моў свету.

Год выдання: 2018
Фармат: 210х290 мм
Колькасць старонак: 44
- 12 % Рэкамендуем
К. Рырых. Лапуховае поле
Кніга для самых незвычайных дзяцей і дарослых на свеце.

Дзеці са звычайнага падворка аказваюцца сведкамі зусім незвычайных падзей. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда. Ці не стаяць за гэтым усім адна бабулька і яе кот?

Кніга вядомай польскай пісьменніцы Катажыны Рырых атрымала прэстыжную літаратурную ўзнагароду польскага аддзялення IBBY «Кніга года 2017» для дзяцей.
Год выдання: 2020
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 128
14,99 руб.
16,99 руб.
Р. Енджэеўска-Врубель. Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга
Няма таксы капрызнейшай за Іпаліта Шланга. То паглыбіцца ў свае думкі, то скрывіцца над міскай, то з асалодаю зоймецца самашкадаваннем, а бывае... Ох, пераменлівыя настроі ў гэтага сабачкі! Нялёгка быць яго сябрам. Для гэтага патрэбна анёльскае цярпенне і цэлае мора спакою. А ў каго ўсё гэта ёсць? У ката Алаізія Кацялка, вернага таварыша, які без ваганняў адкажа на кожную адчайную смс-ку, накорміць сардэлькай, дапаможа знайсці згублены настрой. І нават аддасць сваю ўласную мару, бо чаго толькі не зробіш для сябра.
Год выдання: 2019
Фармат: 240x240 мм
Колькасць старонак: 40
А. Малешка. Магічнае дрэва. Чырвонае крэсла

Аповесць з цыклу “МАГІЧНАЕ ДРЭВА”

Незвычайныя прыгоды, небяспечныя здарэнні і магічныя пераўвасабленні... Мост са святла і вялізная цунамі. Лятаючы дом, гіганцкі леў і сто зачараваных сабачак! Чароўная гісторыя пра крэсла, якое выконвае любыя жаданні. І добрыя, і кепскія...
Гэтая аповесць атрымала ў Польшчы самыя прэстыжныя прэміі для маладых чытачоў і да гэтых пор б’е рэкорды па продажах. Серыя кніг “Магічнае дрэва” стала асновай для сусветна вядомага цыклу падлеткавых фільмаў, які атрымаў за фантазію, мудрасць і гумар у ЗША прэмію “Эмі”, свайго роду тэлевізійны Оскар.


Анджэй Малешка – рэжысёр, аўтар кніг і кінасцэнарыяў. Ён атрымаў мноства ўзнагарод на міжнародных фестывалях. Яго творы насычаны фантастычнымі прыгодамі і адначасова яны адказваюць на важныя пытанні.

Год выдання: 2019
Фармат: 120х180 мм
Колькасць старонак: 300
- 7 %
С. Татарнікава. Дзе расце пячэнне?

НАВІНКА!

Вясёлая і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як на нашых сталах з’яўляецца смачнае пячэнне.

Год выдання: 2021
Фармат: 205x235 мм
Колькасць старонак: 24
12,99 руб.
13,99 руб.
- 7 %
С. Татарнікава. Адкуль прылятае сыр?

НАВІНКА!

Займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, адкуль з’яўляецца на нашых сталах смачны сыр розных гатункаў.

Год выдання: 2021
Фармат: 205x235 мм
Колькасць старонак: 24
12,99 руб.
13,99 руб.
- 7 %
С. Татарнікава. Хто нам дорыць рукавічкі?

НАВІНКА!

Карысная і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як вырабляецца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх.

Год выдання: 2021
Фармат: 205x235 мм
Колькасць старонак: 24
12,99 руб.
13,99 руб.
А. Жвалеўскі, Я. Пастэрнак. Сіямцы

Калі двое шаснаццацігадовых людзей створаны адно для аднаго, але ўпарта не разумеюць гэтага, умешваюцца ірацыянальныя сілы. Родны горад Мінск намагаецца атуліць іх любоўю, зводзіць разам, падключае ўсё новых памочнікаў...

Аднак героі з дзіўнай упартасцю не хочуць бачыць відавочнае. Дачытайце гэтую гісторыю — і вы зразумееце, што ўсе містычныя супадзенні ў вашым жыцці былі невыпадковыя. Вас кахаюць, трэба толькі навучыцца не адштурхоўваць гэтае каханне.
Год выдання: 2020
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 234