Пасля доўгай зімы кот Шпрот, які любіць часам уцячы ноччу з дому і пагуляць па Мінску, разам з прывідамі Марай і Жан-Жахам выбіраецца на прагулку ў Батанічны сад. І, вядома, там іх чакае таямніца, якую трэба разгадаць. Разам з трыма мышамі-вынаходніцамі і хлопчыкам Алесем кот і прывіды пачынаюць новае расследаванне.
Янкута, Г. В. Кот Шпрот і зніклы мышамабіль / Ганна Янкута ; маст. Лілія Давыдоўская. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 68 с. : іл. ISBN 978-985-7210-39-8.