Незвычайныя прыгоды, небяспечныя здарэнні і магічныя пераўвасабленні... Мост са святла і вялізная цунамі. Лятаючы дом, гіганцкі леў і сто зачараваных сабачак! Чароўная гісторыя пра крэсла, якое выконвае любыя жаданні. І добрыя, і кепскія...
Гэтая аповесць атрымала ў Польшчы самыя прэстыжныя прэміі для маладых чытачоў і да гэтых пор б’е рэкорды па продажах. Серыя кніг “Магічнае дрэва” стала асновай для сусветна вядомага цыклу падлеткавых фільмаў, які атрымаў за фантазію, мудрасць і гумар у ЗША прэмію “Эмі”, свайго роду тэлевізійны Оскар.
Анджэй Малешка – рэжысёр, аўтар кніг і кінасцэнарыяў. Ён атрымаў мноства ўзнагарод на міжнародных фестывалях. Яго творы насычаны фантастычнымі прыгодамі і адначасова яны адказваюць на важныя пытанні.
Малешка, А. Магічнае дрэва. Чырвонае крэсла : аповесць / Анджэй Малешка ; пер. з пол. Марыны Шоды. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 300 с. : іл. ISBN 978-985-7165-97-1.