Н. Ясмінска. Пацеркі і кроплі

- 22 %
Надзея Ясмінска
ISBN: 9789857165841
Няма ў продажы
13,99 руб.
17,99 руб.
«Пацеркі і кроплі» — неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.

Гэтая кніга — для дапытлівых дзяцей. Яны пазнаюць у галоўным героi сябе цi сваіх сяброў. Тых, у каго ёсць ўлюбёны сон з пахам мятных ляндрынак, хто марыць вынайсці шампунь для думак і хто чуе ў вуркатанні ката гук марскіх хваляў.
Гэтая кніга — для ўдумлівых дарослых. Таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства — такое лёгкае і бесклапотнае, напоўненае дзіўнымі прыгодамі. І вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі схованку пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.
Ясмінска, Н. Пацеркі і кроплі / Надзея Ясмінска ; маст. Стася Сакалоўская. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 76 с. : іл.  ISBN 978-985-7165-84-1.
Год выдання
2018
Фармат
210х290 мм
Колькасць старонак
76
Вокладка
Цвёрдая
Вага (г)
720
Рэдактар
Уладзь Лянкевіч. Сяргей Макарэвіч
Мастак
Стася Сакалоўская
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *