К. Мядзведзева. Разламашкі майстра Люфта

Кацярына Мядзведзева
ISBN: 9789857165155
Няма ў продажы
13,90 руб.
Сваю прозу Кацярына Мядзведзева ўпэўнена адносіць да жанру "казка". Аднак няхай чытача не ўводзіць у зман гэтае "дзіцячае", на першы погляд, слова. Казкі Кацярыны - не толькі і не столькі для дзяцей, колькі для ўсіх людзей, хто незалежна ад свайго ўзросту ўсё яшчэ верыць у цуды.
Чараўніцтва бывае розным. Часам яго ствараюць чараўнікі, і тады здзяйсняюцца невыканальныя жаданні, расквітаюць чорныя ружы, і магічная іголка вышывае на палатне нечы лёс. Але часцей за ўсё чараўнікамі становяцца звычайныя людзі, і цуды яны робяць пры дапамозе дабрыні, святла і кахання. Цуды гэтыя простыя - але патрабуюць мудрасці і чыстага сэрца.
У палацы і ў рыпучай хацінцы, у маленькім мястэчку і ў глухім лесе - дзе толькі не жывуць казкі Кацярыны Мядзведзевай. Не заўсёды яны скончваюцца шчасліва, але заўсёды праўдзіва, як і мае быць. І самае галоўнае ў іх - невынішчальная вера аўтара ў тое, што сусветам кіруюць дабрыня і каханне. Гэтай шчырай верай пісьменніца з вялікай радасцю дзеліцца са сваімі чытачамі.

Кацярына Мядзведзева нарадзілася і жыве ў Брэсце. Па адукацыі - філолаг. Літаратурнай творчасцю займаецца з юнацкіх гадоў. Аўтар кнігі казак «Шклянае, алавянае, драўлянае” (2009, выдавецтва “Тэза”, Украіна). Лаўрэат міжнародных і айчынных літаратурных прэмій.
Мядзведзева, К. А. Разламашкі майстра Люфта : аповесці, апавяданні / Кацярына Мядзведзева. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 384 с.   ISBN 978-985-7165-15-5.
Год выдання
2017
Фармат
130х200 мм
Колькасць старонак
384
Вокладка
Мяккая
Вага (г)
320
Рэдактар
Настасся Карнацкая
Мастак
Аўгіння Багдановіч
Ваш водгук быў адпраўлены!
Імя і прозвішча *
Водгук *