Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 7 600
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Архіў

Розничная цена
Ад
Да
Аўтар
А. Гужалоўскі. Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917-1929 гг.

Першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маральнасці, рэзкага павелічэння колькасці абортаў, росту прастытуцыі і венерычных захворванняў. З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць "савецкага чалавека". 

ЗМЕСТ

Раздзел I. СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА 

Класікі кідаюць выклік 
Тэарэтычныя пошукі ў Савецкай Беларусі 
За справу бяруцца юрысты 

Раздзел II. «НОВЫ БЫТ»: ПАМІЖ ІДЭЯЙ І ЎВАСАБЛЕННЕМ 

Канструяванне «новага быту» 
Рух за стварэнне камун 
Сэксуальныя эксперыменты 

Раздзел III. МОЛАДЗЬ У АВАНГАРДЗЕ 

Кахаць па-камсамольску 
Эрас і адукацыя 
«Новая мараль» у мастацкім увасабленні 

Раздзел IV. ЖАНЧЫНА Ў ВІХУРЫ СЭКСУАЛЬНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 

Галоўны штаб рэвалюцыі 
Жыццё без сям’і 
Беларуская валькірыя рэвалюцыі 

Раздзел V. СЭКСУАЛЬНЫЯ ДЭВІЯЦЫІ

Каханне на продаж 
Барацьба з прастытуцыяй 
Іншыя дэвіянтныя паводзіны

Колькасць старонак: 258
ISBN: 9789857165360
15,90 руб.
Няма ў продажы
У. Садоўскі. 1813

Першы беларускі зомбі-хорар!

Дзеянне навэлы "1813" адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У раз­бу­ранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мін­скай губерні на­ведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агін­скі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З на­ды­ходам адлігі ў на­ваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца не­зразумелыя рэчы: забі­тыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і напа­даюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе ха­дзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.

У кнігу ўключана таксама пяць апавяданняў аўтара.

Колькасць старонак: 120
Серыя: Шляхецкая чытанка
Рэдактар: Сяргей Сматрычэнка
6,90 руб.
Няма ў продажы
К. Гамсун. Голад
У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» — гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» — лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» — праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…
Колькасць старонак: 364
Серыя: Noblesse Oblige
Перакладчык: Лявон Баршчэўскі, Лідыя Ёхансэн
14,90 руб.
Няма ў продажы
А. Трафімчык. "Наш Касцюшка слаўны!"
Першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Увагай даследчыка ахоплены ўвесь вядомы корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку.
Кніга разлічана як на спецыялістаў — філолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, так і на самае шырокае кола чытачоў.

Выданне пабачыла свет дзякуючы падтрымцы Польскага Інстытуту ў Мінску.
Колькасць старонак: 192
ISBN: 9789857165261
8,90 руб.
Няма ў продажы
У. Сулея. Юзаф Пілсудскі
Кніга вядомага гісторыка, прафесара Уладзімежа Сулеі прысвечана неардынарнай асобе, якой было наканавана змяніць лёс Польшчы ў ХХ стагоддзі. Легендарнае імя Юзафа Пілсудскага цвёрда ўпісана ў польскую гісторыю, з ім звязана такая векапомная падзея, як аднаўленне дзяржаўнасці ў 1918 годзе.
Лідар польскай нацыі прайшоў складаны і супярэчлівы жыццёвы шлях. Пачаўшы як рэвалюцыянер-сацыяліст, ён заўсёды ставіў нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё, умеючы віртуозна знаходзіць кампрамісы ў найцяжэйшых абставінах, праяўляючы палітычную прадбачлівасць, не цураючыся радыкальных і непапулярных рашэнняў. Як геніяльны шахматыст, ён бачыў развіццё падзей на некалькі крокаў наперад. Не дзіўна, што ўжо пры жыцці яго ўчынкі былі ахутаны легендай і славай.
Даследаванне У. Сулеі абапіраецца на разнастайныя дакументальныя крыніцы – ад сведчанняў сучаснікаў і самога Пілсудскага да архіўных матэрыялаў і навуковых распрацовак вучоных. Аўтару ўдалося стварыць грунтоўнае і дакладнае апісанне фігуры Пілсудскага як простага, сціплага чалавека і вядучага палітычнага дзеяча эпохі.

Для шырокага кола чытачоў.
Колькасць старонак: 354
Перакладчык: Яўген Салейчук
ISBN: 9789857165643
17,90 руб.
Няма ў продажы
Мінск назаўжды. Зборнік
Тэма Мінска ў сучаснай літаратуры набірае папулярнасць!
Мінск як месца, Мінск як галоўны герой і як фон падзей, што іх вызначае. Мінск у любых праявах — але абавязкова ён.
У межах спецпраекта кніжнага фестывалю «Горад і Кнігі» дзесяць ужо сталых у мастацкім плане аўтараў папра сілі напісаць апавяданні пра Мінск. А яшчэ на 10 апавяданняў быў абвешчаны конкурс для аўтараў-пачаткоўцаў. Усе яны сустрэліся пад адной вокладкай гэтага зборніка.
Розныя аўтары, розныя тэмы, але адзін Мінск.
Колькасць старонак: 164
Укладальнік: Маргарыта Латышкевіч
ISBN: 9789857165698
7,90 руб.
Няма ў продажы
А. Трафімчык. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

Лаўрэат Прэміі Францішка Багушэвіча 2015 года.
Анатоль Трафімчык паставіў перад сабою даволі відавочную, але гэтым і арыгінальную задачу: паглядзець на пачатак Другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў. Дзякуючы гэтаму даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне. Беларускі погляд на пачатак вайны дазваляе зрабіць цалкам новыя і нечаканыя высновы. Галоўная думка кнігі – Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі менавіта ў 1939 годзе, а не два гады пазней пасля нападу фашысцкай Германіі на СССР. Аўтар ушчэнт разбівае штампы пра “вызваленчыя” матывы ў палітыцы сталінскага Савецкага Саюза адносна Заходняй Беларусі, створаныя савецкай ідэалагічнай машынай. Вялікае месца ў выданні таксама адведзена рэакцыям грамадства на палітыку новай савецкай улады на заходнебеларускіх землях у першыя гады Другой сусветнай вайны.
Лёгкасць выкладання і сакавітасць жывой беларускай мовы дазволяць успрыняць гэтую кнігу самаму шырокаму колу чытачоў.

Колькасць старонак: 226
ISBN: 9789859934025
Рейтинг: 5
12,90 руб.
Няма ў продажы
- 57 %
П. Друждж. Бітва пад Оршай 1514 года
Кніга Пятра Дружджа стварае магчымасць не толькі бліжэй пазнаёміцца з ходам і характарам бітвы, але і зазірнуць у свет міжнароднай палітыкі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе на пераломе эпохі Сярэднявечча і Новага часу. Аўтар упісвае Аршанскую бітву ў кантэкст еўрапейскага ваеннага мастацтва, выдатна паказваючы яе асаблівае значэнне для развіцця вайсковай справы ў Вялікім княстве Літоўскім па еўрапейскіх узорах. У свой час гэтае выданне было першай кніжнай публікацыяй, прысвечанай славутай падзеі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага. У юбілейны год і беларускі чытач атрымаў магчымасць азнаёміцца з цікавымі назіраннямі польскага гісторыка на падзеі ваеннай і палітычнай гісторыі канца 15 - пачатку 16 стагоддзя. Кніга Пятра Дружджа разлічана на самую шырокую аўдыторыю і з'яўляецца добрым прыкладам якаснай гістарычнай белетрыстыкі. Яна будзе сапраўднай крыніцай ведаў для тых, хто хоча даведацца, як разварочваліся падзеі, што адбываліся на палях пад Оршай у 1514 годзе.
Колькасць старонак: 214
Перакладчык: Андрэй Янушкевіч
ISBN: 9789859934018
3 руб.
6,90 руб.
Няма ў продажы
К. Ваданосава. Міфатворчасць
«Міфатворчасць» — першы зборнік вершаў вядомай спявачкі і мадэлі Кацярыны Ваданосавай. У ім маладая паэтка імкнецца паяднаць рэаліі паўсядзённага жыцця з міфічным светам сваіх вершаваных кроз, перакладаючы музыку душы на музыку паэтычнага гучання…
Абмежаваны наклад у 50 асобнікаў.
Колькасць старонак: 96
Серыя: "Верасень"
Рэдактар: Эдуард Акулін
7,50 руб.
Няма ў продажы
В. Боровой. Рим, Константинополь и христианский Восток в период "акакианской схизмы"

Книга протопресвитера Виталия Борового (1916–2008) посвящена важному, но мало­изученному эпизоду в истории христианской Европы — так называемой «акакианской схизме». Детальная картина первого открытого столкновения Рима и Константинополя в 484-518 гг. н.э. (предыстория, хронология событий, раскрытие основных мотивов участников и т.д.) дана на фоне борьбы этих двух центров политической и духовной власти Империи с монофизитской ересью за Халкидонский догмат.
Книга представляет несомненный интерес как для профессиональных историков и богословов, так и для самого широкого круга читателей.  

Колькасць старонак: 316
ISBN: 9789857165087
А. Ф. Брыль. Цмачанка
Новая арыгінальная кніга Антона Францішка Брыля. На гэты раз - рыфмы на старадаўні лад пра адвагу тых, хто варыць і смажыць, ды разважнасць тых, хто есць і п’е.
ISBN: 9789857165384
2,20 руб.
Няма ў продажы
- 38 %
Вілейскі павет. Выпуск 2
“Вілейскі павет” — гісторыка-краязнаўчы гадавік, які знаёміць з гісторыяй пэўнага краю — Вілейшчыны. Гэта мясціны, якія гістарычна ўваходзілі ў больш вялікі і старажытны рэгіён — Віленшчыну. Пра людзей і падзеі на гэтых тэрыторыях і расказваюць аўтары гадавіка.
Колькасць старонак: 321
Укладальнік: Сяргей Макарэвіч, Дзяніс Канецкі
ISBN: 9789859037184
8 руб.
12,90 руб.
Няма ў продажы
А. Диченко. Ядро материи
Книга содержит две новые повести молодого, но хорошо известного в белорусских литературных и журналистских кругах писателя Андрея Диченко — «Ядро материи» и «О.».
ISBN: 9789857165414
9,90 руб.
Няма ў продажы
А. Диченко. Солнечный человек
Сборник рассказов Андрея Диченко «Солнечный человек» — это веселое путешествие по пограничным пространствам человеческого сознания. Главные герои книги — аномальные люди, жертвы локальных конфликтов, озлобенные маньяки, пылкие девушки, идейные девственники и сталкеры из неизведанных миров. Эти существа видят будущее, едят сырую землю из могил и живут в постоянном ожидании войны. Реальной или метафизической? Это зависит, с какой стороны посмотреть.
8,90 руб.
Няма ў продажы
Э. Мельников. Возвращение в Бобруйск

«Чтобы воспитать ребенка, нужна целая деревня». Такая поговорка есть у многих народов мира. А что говорить о Бобруйске! Кто здесь вырос, не забудет его никогда, где бы он сейчас ни жил и кем бы ни был. Хронологические рамки повествования очерчены годами детства и отрочества его героя — обычного бобруйского мальчишки. Его глазами увидены многие реалии той поры: рассказы родных и близких о недавней войне и оккупации родного города (о таком не писали в тогдашних газетах), характерные, но сейчас с трудом представляемые детали повседневной советской жизни — двор, школа, эмиграция евреев, первые уроки воспитания чувств на фоне тогдашних идеологических декораций…

В книге известного журналиста Эдуарда Мельникова много подробностей советской жизни 1950–1960-х гг., которые могут удивлять, поражать и даже шокировать. Но все это — абсолютная правда, даже в мелочах. Оказывается, к прошлому ничего и добавлять не надо. Оно само сотворяет легенды.
Колькасць старонак: 362
Рэдактар: Наталья Кучмель
ISBN: 9789857210121
18,50 руб.
Няма ў продажы