Юля Цімафеева — паэтка разгорнутай метафары. Звычайна прастора яе верша супадае з прасторай аднаго метафарычнага свету, дадуманага паэткай да апошняй дэталі. Больш за тое, гэтую кнігу можна чытаць як адну разгорнутую метафару, ключом да якой з’яўляецца яе назва — «ROT».
Цімафеева, Ю. ROT : вершы / Юля Цімафеева. —Прага — Мінск : Vesna Vaško : А. М. Янушкевіч, 2020. — 84 с. ISBN 978-80-907359 -3-4 (Vesna Vaško) ISBN 978-985-7210-57-2 (А. М. Янушкевіч)